Вы тут

Рамеснік, умеючы будаваць дамы, зарабляе на жыццё ўпрыгажэннямі


Харызматычнага, барадатага Руслана ШЫХАВА цяжка заспець без справы. Звычайна ён альбо ў майстэрні, альбо ў паездцы, дзе прадае свае вырабы з жалеза, медзі ды латуні... Дарэчы, на апошнім «Млыне» (кірмаш вырабаў ручной працы. — Н.Д.) мы з мужам гандлявалі побач з Русланам. Звярнула ўвагу, што ў яго не было адбою ад жанчын. Яшчэ больш здзівілася, калі сярод пастаянных пакупнікоў убачыла сваю калегу па працы. Аказалася — упрыгажэнні яе слабасць. Перавагу аддае этнічным. Але ў Беларусі іх, на жаль, мала хто вырабляе...


«Бес­сэн­соў­ныя рэ­чы ра­біць на­огул нель­га»

— Рус­лан, як ты прый­шоў да ме­та­лу? З ча­го па­чы­наў?

— Збі­раў яго на ву­лі­цы, коль­кі ся­бе па­мя­таю. Увесь бал­кон быў за­ва­ле­ны ўся­ля­кім ме­та­ліч­ным хла­мам. Ра­біў з яго трам­вай­чы­кі, авія­ма­дэ­лі, тэ­ле­ско­пы. Мя­не заў­сё­ды цяг­ну­ла да зо­рак, та­му пас­ля шко­лы па­сту­паў у Кі­еў­скі ўні­вер­сі­тэт на фі­зі­ку кос­ма­су, але пра­ва­ліў іс­пы­ты. У вы­ні­ку атры­маў спе­цы­яль­насць то­ка­ра. Гэ­та ўзмац­ні­ла маю ця­гу да ме­та­лу. Я ад­чуў, што з яго мож­на ля­піць усё, што за­ўгод­на. Але для та­го, каб ме­тал па­чаў з та­бой уза­е­ма­дзей­ні­чаць, па­каз­ваць сваю ўнут­ра­ную пры­ро­ду, рас­кры­ва­цца, трэ­ба пра­явіць во­лю і цяр­пен­не. Ця­пер ме­тал мя­не кор­міць, ка­лі мож­на так ска­заць. Гэ­та мая пра­фе­сія і за­хап­лен­не ад­на­ча­со­ва, і на­ват све­та­по­гляд у ней­кім сэн­се. У кож­ны свой вы­раб укла­даю пэўную ідэю, сэнс.

Лі­чу, што бес­сэн­соў­ныя рэ­чы ра­біць на­огул нель­га. Ну як на­ша жыц­цё — яно па­він­на мець мэ­ту. Лю­дзі, якія губ­ля­юць яе (аль­бо не мо­гуць сфар­му­ля­ваць для ся­бе), жы­вуць на­па­ло­ву. Не ра­зу­мею, як мож­на зай­мац­ца тым, што не ста­су­ец­ца з тва­ёй жыц­цё­вай мэ­тай?

— А якая ў ця­бе мэ­та?

— Я кі­ру­ю­ся ў жыц­ці ідэ­яй пры­га­жос­ці. Раб­лю не прос­та так, што з-пад ма­ла­тка вый­дзе, а тое, што мэ­та­на­кі­ра­ва­на ня­се ў са­бе пры­га­жосць. У нас у Ві­цеб­ску на ву­лі­цы Су­во­ра­ва ганд­лю­юць маг­ні­ці­ка­мі, на не­ка­то­рых — кар­ці­ны мас­та­коў. Мно­гія свя­до­ма ад­люст­роў­ва­юць па­чвар­ныя це­лы, па­хаб­шчы­ну. Асаб­лі­ва жу­дас­на, ка­лі мас­так спра­буе пры­ні­зіць жан­чы­ну. Я та­кіх на­зы­ваю мас­та­ка­мі-зні­шчаль­ні­ка­мі. За­мест та­го, каб за­чы­няць дзве­ры ха­о­су, не да­пус­каць яго ў на­шы ду­шы, яны на­ад­ва­рот іх ад­чы­ня­юць. Ка­лі вяр­нуц­ца да ма­іх вы­ра­баў, то, маг­чы­ма, не­ка­му яны па­да­дуц­ца гру­бы­мі. Але ў гэ­тай гру­бас­ці свая пры­га­жосць, яна аб­вост­ра­на пе­рад­ае энер­гію, якая пры­сут­ні­чае ў рэ­чы. За пры­лі­за­нас­цю мож­на сха­ваць кры­ні­цу энер­гіі лю­бо­га прад­ме­та.

Цікавае супадзенне: талісман Рус­ла­на ШЫ­ХА­ВА — молат.

— Што ты ўкла­да­еш у па­няц­це пры­га­жосць?

— Я згод­ны са Свя­та­сла­вам Рэ­ры­хам, што «пры­га­жосць з'яў­ля­ец­ца кан­чат­ко­вай мэ­тай лю­бой да­дзе­най кам­бі­на­цыі». Вя­лі­кае май­стэр­ства, ад­чу­ваць пры­га­жосць са­мо­га пра­цэ­су: атрым­лі­ваць ад яго за­да­валь­нен­не, а не па­ніч­на гнац­ца за вы­ні­кам. Пры­га­жосць — гэ­та су­лад­дзе: вы­со­кі стан, да яко­га мы ўсе па­він­ны імк­нуц­ца.

«Ка­лі жан­чы­на за­да­во­ле­на са­бой, усім на­во­кал доб­ра»

— Ча­му вы­ра­шыў спы­ніц­ца ме­на­ві­та на жа­но­чых упра­га­жэн­нях?

— Я раб­лю пярс­цён­кі, аму­ле­ты, пад­вес­кі і для муж­чын так­са­ма. Прос­та, жа­но­чых упры­га­жэн­няў у асар­ты­мен­це больш, та­му і склад­ва­ец­ца та­кое ўра­жан­не (усмі­ха­ец­ца)... Жан­чы­на, ка­лі па­раў­ноў­ваць з муж­чы­нам, больш тон­ка ар­га­ні­за­ва­ная. Яна па­тра­буе боль­шай раз­на­стай­нас­ці ко­ле­раў, гу­каў, ад­чу­ван­няў. Ве­даю гэ­та не па чут­ках, бо больш як 20 га­доў чы­таў лек­цыі па фі­ла­со­фіі, Аг­ні-ёзе, у тым лі­ку і на тэ­му жа­но­чай псі­ха­ло­гіі. На кір­ма­шах за год кан­так­тую з вя­лі­кай коль­кас­цю жан­чын. Кож­ная хо­ча не­як ся­бе ўпры­го­жыць, штось­ці вы­бі­рае. Да кож­най па­трэб­ны свой па­ды­ход. У су­вя­зі з гэ­тым па­ві­нен быць вя­ліз­ны вы­бар жа­но­чых упры­га­жэн­няў. Ка­лі жан­чы­на за­да­во­ле­на са­бой, сва­ім воб­ра­зам, сва­і­мі ўнут­ра­ны­мі ад­чу­ван­ня­мі, усім на­во­кал доб­ра: і му­жу, і дзе­цям, і са­мой пры­ро­дзе.

— Што ты­чыц­ца сім­ва­лаў, гэ­та ў ця­бе дак­лад­ныя ко­піі? Ад­куль бя­рэш фор­мы?

— Я з дзя­цін­ства за­хап­ляў­ся гіс­то­ры­яй роз­ных на­ро­даў. У пры­ват­нас­ці мя­не ці­ка­ві­ла на­ша сла­вян­ская куль­ту­ра, ус­ход­няя. Вы­ка­рыс­тоў­ваю пе­ра­важ­на со­неч­ную сім­во­лі­ку. А яна ад­люст­роў­ва­ла­ся спі­рал­лю, кру­гам, кры­жа­мі, вы­зна­ча­ны­мі кроп­ка­мі, жы­вё­ла­мі, птуш­ка­мі. Сон­ца — сім­вал свя­до­мас­ці ў ча­ла­ве­ку, ро­зу­му, унут­ра­най эва­лю­цыі, жыц­цё­вых сіл. Дак­лад­ных ко­пій звы­чай­на не раб­лю, за вы­клю­чэн­нем кан­крэт­ных сім­ва­лаў. Ста­ра­юся ў кож­ную фор­му пры­ўнес­ці сваё ба­чан­не, адап­та­ваць яе да на­ша­га ча­су. Ве­даю май­строў, якія ро­бяць дак­лад­ныя ко­піі эт­ніч­ных вы­ра­баў, ім вель­мі скла­да­на іх пра­даць.

— А для ця­бе аса­біс­та якія сім­ва­лы най­больш бліз­кія?

— Сім­вал тры­адзін­ства. На пярс­цён­ку ў мя­не, ба­чыш, тры сфе­ры. Гэ­та адзін з са­мых ста­ра­жыт­ных сім­ва­лаў. Ён звя­за­ны з гар­мо­ні­яй ро­зу­му, ду­ху і во­лі ў ча­ла­ве­ку, су­лад­дзем су­све­таў, якія нас ата­ча­юць. Ра­ней вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся сла­вя­на­мі ў вы­гля­дзе пя­чат­кі па­слан­ні­ка. Ця­пер жа та­кім сім­ва­лам па пра­па­но­ве Мі­ка­лая Рэ­ры­ха аба­зна­ча­юц­ца куль­тур­ныя каш­тоў­нас­ці, што па­тра­бу­юць ахо­вы пад­час вай­ны.

На­огул тэ­ма ўпры­га­жэн­няў на­столь­кі ста­ра­жыт­ная, што да яе трэ­ба вель­мі сур'­ёз­на ста­віц­ца. Пуш­кін не да­рэм­на лі­чыў свой пярс­цё­нак та­ліс­ма­нам. У дзень ду­э­лі ён за­быў яго на­дзець. І гэ­та не адзі­ны вы­па­дак... Мно­гія сім­ва­лы ня­суць у са­бе вы­зна­ча­ны сэнс, энер­ге­ты­ку. Ёсць рэ­чы, якія не толь­кі на­сіць, іх на­ват ра­біць нель­га.

Та­кія за­мо­вы ў мя­не, да­рэ­чы, бы­ва­юць: про­сяць зра­біць пярс­цё­нак з ча­ра­па­мі, са­та­нін­скі­мі зна­ка­мі. Я ад­ра­зу ж ад­маў­ля­ю­ся, не раб­лю прын­цы­по­ва ні за якія гро­шы. Гэ­та грэх, бо ты вы­пус­ка­еш дэ­ма­на, сі­лу, якая ста­не не­пад­улад­най.

«Мо­жаш не пі­саць — не пі­шы»

— Ці даў­но зай­ма­еш­ся вы­ключ­на ра­мес­ніц­твам? Ці ха­пае та­бе срод­каў для жыц­ця?

— Да­во­лі даў­но. Каб жыць год­на, бу­ду­чы ра­мес­ні­кам, трэ­ба ра­біць тое, што па­трэб­на лю­дзям, і вель­мі шмат пра­ца­ваць. Гэ­та не тая пра­ца, як на за­вод­зе: ча­ла­век 8 га­дзін ад­пра­ца­ваў і ўсё. Я кла­ду­ся спаць, а ў мя­не пе­рад ва­чы­ма кру­цяц­ца но­выя фор­мы. Ля­жу і ду­маю: якая тэх­на­ло­гія мо­жа быць. Вель­мі час­та пра­чы­на­ю­ся з гэ­тай дум­кай. Ра­мес­нік — гэ­та не пра­ца, гэ­та лад жыц­ця.

— Што апроч жа­дан­ня за­ра­біць пры­му­шае ця­бе што­дзень іс­ці ў май­стэр­ню?

— Яшчэ Леў Талс­той ка­заў: «Ка­лі мо­жаш не пі­саць — не пі­шы». Гэ­та не пра мя­не. Ка­лі дзень не за­хо­джу ў май­стэр­ню...

— Сверб у ру­ках па­чы­на­ец­ца?

— І ў маз­гах так­са­ма (смя­ец­ца).

— Ці па­ві­нен ра­мес­нік быць так­са­ма і ганд­ля­ром?

— Ве­даю не­каль­кі май­строў вель­мі вы­со­ка­га ўзроў­ню, але яны не мо­гуць пра­даць свае вы­ра­бы. Не атрым­лі­ва­ец­ца: аль­бо ха­рыз­мы ня­ма, аль­бо са­ро­ме­юц­ца. Та­му яны най­ма­юць пра­даў­цоў. У кож­на­га свой спо­саб. Нех­та спра­буе пра­да­ваць свае вы­ра­бы ў род­ным го­ра­дзе, праз ін­тэр­нэт, нех­та здае ў кра­мы, са­ло­ны. Я ад­даю пе­ра­ва­гу ак­тыў­ным про­да­жам: удзель­ні­чаю ў кір­ма­шах, у тым лі­ку і за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Тут шмат плю­соў: я не толь­кі не­па­срэд­на кан­так­тую са сва­і­мі па­куп­ні­ка­мі і ад­чу­ваю, што ім па­трэб­на, але і ад­кры­ваю для ся­бе но­выя мяс­ці­ны.

— Якія смеш­ныя вы­пад­кі, звя­за­ныя з ра­мес­ніц­твам, мо­жаш пры­га­даць?

— Да ві­цеб­ска­га мас­та­ка, што ганд­ля­ваў по­бач са мной, па­ды­хо­дзіць самавітая па­ра. Яна ка­жа: «Мі­лы, я ха­чу вось гэ­тую кар­ці­ну. Ку­пі». Муж­чы­на па­ва­роч­ва­ец­ца да мас­та­ка: «Ну па­гля­дзі на маю жон­ку, я ад­даў ёй усё: зда­роўе, жыц­цё, гро­шы. А ёй усё ма­ла... Яна яшчэ і кар­ці­ну хо­ча».

— Ты рас­каз­ваў, як ад­ной­чы пад­час ганд­лю да ця­бе па­ды­шоў ча­ла­век і за­пы­таў­ся: «А вы не ба­і­це­ся, што ў вас неш­та скра­дуць?» Твой ад­каз быў: «А мне ча­го ба­яц­ца?» Мо­жаш пра­ка­мен­та­ваць?

— Зра­зу­ме­ла, ёсць лю­дзі, якія мо­гуць і скрас­ці. Та­му трэ­ба мак­сі­маль­на па­кла­па­ціц­ца пра бяс­пе­ку, каб ні­ко­га не пра­ва­ка­ваць. Але ка­лі за спра­ву бя­рэц­ца пра­фе­сі­я­нал, ён скра­дзе ў ця­бе ўсё што за­хо­ча, ты і во­кам не па­спе­еш мірг­нуць. Ча­ла­век, які бя­рэ тое, што яму не на­ле­жыць, аба­вяз­ко­ва бу­дзе гэ­та ад­да­ваць у тым ці ін­шым вы­гля­дзе. ...Я ж лю­бую сваю стра­ту ўспры­маю па-фі­ла­соф­ску: як рас­пла­ту за тое, што сам ка­лісь­ці за­па­зы­чыў. Ча­ла­век кра­дзе, не та­му, што рэч да­ра­гая (гэ­та ж не зо­ла­та і не срэб­ра), а та­му, што спа­да­ба­ла­ся. А раз спа­да­ба­ла­ся, ня­хай. Хто ве­дае, мо­жа гэ­та рэч не­як пе­ра­ро­дзіць яго свя­до­масць. Я, бы­вае, да­ру свае вы­ра­бы: уз­ні­кае та­кое ўнут­ра­нае жа­дан­не. А вось ка­лі ка­жуць «да­вай­це тар­га­вац­ца»... Не люб­лю я гэ­та­га. Сам ні­ко­лі не тар­гу­ю­ся. Мне ка­жуць ца­ну — і я або куп­ляю, або не. Праў­да, ка­лі ба­чу, што ча­ла­век не мо­жа на­быць ней­кую з ма­іх ра­бот, але вель­мі хо­ча, са­сту­паю.

— Ці час­та су­стра­ка­еш лю­дзей у сва­іх упры­га­жэн­нях на ву­лі­цы?

— Я, маг­чы­ма, не заў­сё­ды ўваж­лі­вы. Час­цей мне сяб­ры ка­жуць: «Ба­чы­лі твае ўпры­га­жэн­ні». Але бы­ла ад­на ці­ка­вая сі­ту­а­цыя. У Ра­сіі дзяў­чы­на бра­ла ў мя­не за­вуш­ні­цы: та­кія вя­лі­кія, на­ват кры­ху дзі­кія. Да­лё­ка не ўсім яны па­су­юць. А ёй бы­лі да тва­ру. Пас­ля, праз га­ды тры, гля­джу Ма­ла­хаў за­пра­сіў сям'ю Мак­сі­ма­вых на сваё ток-шоу. Та­ма­ру Мак­сі­ма­ву мно­гія ве­да­юць, яна доў­гі час вя­ла «Му­зыч­ны рынг» на тэ­ле­ба­чан­ні. Яе дач­ка — опер­ная спя­вач­ка. Гля­джу, яна ў ма­іх за­вуш­ні­цах на пе­ра­да­чу прый­шла...

«Не ўяў­ляю ся­бе без ба­ра­ды»

— Ты ка­заў, што леп­шы ад­па­чы­нак — гэ­та зме­на ро­ду дзей­нас­ці?

— Зна­ка­мі­тыя лю­дзі, якія мно­га­га да­сяг­ну­лі ў жыц­ці, кі­ра­ва­лі­ся ме­на­ві­та гэ­тым пра­ві­лам. Той жа са­мы Мі­ка­лай Рэ­рых ма­ля­ваў ад­ра­зу 3-4 кар­ці­ны. Кож­ная нес­ла ў са­бе свой сю­жэт, свае фар­бы. Так ён ад­па­чы­ваў. Ле­а­на­ра­да да Він­чы спа­лу­чаў у са­бе мас­та­ка, скульп­та­ра, ар­хі­тэк­та­ра, ін­жы­не­ра-вы­на­ход­ні­ка, па­лі­ты­ка. Та­кім чы­нам ён да­сяг­нуў вы­ні­ку. Як у мя­не? Цяж­ка пра­ца­ваць увесь дзень у май­стэр­ні, во­чы стам­ля­юц­ца, та­му па­ста­ян­на пе­ра­клю­ча­ю­ся з ад­на­го ме­та­лу на ін­шы. Ці іду чы­таю, пры­чым ад­ра­зу не­каль­кі роз­ных кніг па ха­рак­та­ры і змес­це. Вось дом па­бу­да­ваў, ця­пер ра­мон­там зай­ма­ю­ся. І та­кім чы­нам так­са­ма ад­па­чы­ваю.

— Ці са­праў­ды ты спра­ба­ваў вы­рас­ціць жэнь­шэнь у тай­зе?

— Пас­ля служ­бы ў вой­ску я за­стаў­ся жыць на Да­лё­кім Ус­хо­дзе. Пра­ца­ваў у тай­зе, у аг­ра­атра­дзе. На­шай за­да­чай бы­ло ачыс­ціць учас­так ад дрэ­ў, вы­ка­паць ямы, за­поў­ніць іх гу­му­сам, знай­сці жэн­шэнь, са­браць на­сен­не, па­се­яць і да­гля­даць яго. Так я і пра­ца­ваў. Праў­да, ня­доў­га. Да­вя­ло­ся ад­туль з'е­хаць, але ўра­жан­ні за­ста­лі­ся на ўсё жыц­цё. Гэ­та не­пе­ра­да­валь­нае ад­чу­ван­не, ка­лі ты на­чу­еш адзін у вя­лі­кім на­мё­це... Тай­га, вог­ні­шча, бяс­кон­цы пра­стор не­ба...

— Ты не­як ска­заў, што з пя­ці га­доў но­сіш ба­ра­ду. Гэ­та як?

— У дум­ках (смя­ец­ца). На­пэў­на, я ў мі­ну­лых жыц­цях быў ба­ра­да­тым. Гэ­та на­столь­кі ўва мне ад­бі­ла­ся, што я з дзя­цін­ства ха­цеў на­сіць ба­ра­ду. Ад­ной­чы на­ват на­ма­ля­ваў яе са­бе і пай­шоў у кра­му. Смеш­на, на­пэў­на, бы­ло: ідзе ма­лень­кі хлоп­чык... з ба­ра­дой. Пры­чым у Азер­бай­джа­не, дзе мы та­ды жы­лі, не пры­ня­та на­сіць ба­ра­ду, толь­кі ву­сы.

— Рус­лан, вось ты шмат ча­го ўме­еш: і жэнь­шэнь вы­рошч­ваць, і да­мы бу­да­ваць... Ча­му ўсё ж та­кі вы­ра­шыў за­раб­ляць на жыц­цё ўпры­га­жэн­ня­мі?

— У мя­не ўжо не тыя ўнут­ра­ны сі­лы, зда­роўе і ўзрост, каб бу­да­ваць да­мы (усмі­ха­ец­ца). Та­му знай­шоў для ся­бе най­больш пры­маль­ны спо­саб за­ра­біць. Спа­чат­ку бы­ла дум­ка: а ці не вы­ву­чыць аст­ра­ло­гію ды зай­мац­ца скла­дан­нем га­ра­ско­паў за гро­шы. Я ж варажыў на ру­нах у свой час. Не спе­цы­яль­на, а па хо­дзе ганд­лю. Гэ­та, па­вер, маг­ло б пры­но­сіць боль­шы да­ход, чым мае про­да­жы: да мя­не ста­я­лі ку­ды боль­шыя чэр­гі, чым ця­пер. Але я гэ­тую спра­ву кі­нуў. Бо зра­зу­меў, што яна не дае ані мне, ані ча­ла­ве­ку ней­ка­га ўнут­ра­на­га за­вяр­шэн­ня. Так, ра­за­вая ак­цыя. За­раб­ляць мож­на роз­ны­мі спо­са­ба­мі. Я ў свой час зай­маў­ся ста­ляр­кай, по­тым пе­рай­шоў на су­ве­нір­ку. Пас­ля ад­чуў, што гэ­та не дае тое, што мне па­трэб­на, і пе­рай­шоў на ме­тал, на ўпры­га­жэн­ні. Трэ­ба час­цей пры­слу­хоў­вац­ца да ся­бе і не ба­яц­ца штось­ці мя­няць.

Бліц-апы­тан­не

— Твая сты­хія?

— Агонь. Я ж Авен па зна­ку за­дыя­ка. Да­рэ­чы, што ці­ка­ва, та­ліс­ман Аве­на — мо­лат.

— На­столь­ная кні­га?

— «Мас­тац­тва і жыц­цё» Свя­та­сла­ва Рэ­ры­ха. Гэ­та скар­бон­ка муд­рых ду­мак мас­та­ка на ўсе вы­пад­кі жыц­ця. Шка­да, што ў мя­не яе ня­ма ў поў­ным ва­ры­ян­це.

— Лю­бі­мы фі­ло­саф?

— Пла­тон. Я лі­чу яго ад­ным з са­мых вя­лі­кіх фі­ло­са­фаў све­ту. За­хап­ля­ю­ся ім з 10 кла­са. Да­рэ­чы, ён вель­мі цу­доў­на ска­заў пра пры­га­жосць: «Ад пры­го­жых воб­ра­заў мы пя­рой­дзем да пры­го­жых ду­мак, ад пры­го­жых ду­мак — да пры­го­жа­га жыц­ця, ад пры­го­жа­га жыц­ця — да аб­са­лют­най пры­га­жос­ці».

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

фота аўтара

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Трэба часцей прыслухоўвацца да сябе»

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.