Вы тут

Выбіраем гатункі салодкага перцу


Вясна ўсё бліжэй, час задумацца пра пасевы гародніны на расаду. Давайце паспрабуем сарыентавацца ў гатунках салодкага перцу.


Перац — удалая культура для дэкаратыўнага агарода. Выведзеныя гатункі і гібрыды для вырошчвання ў кантэйнерах — выдатны варыянт для тых, хто марыць атрымаць ураджай на балконе або падаконніку. Што ж важна ўлічыць пры набыцці насення?

Гатунак або гібрыд

Гэты параметр асабліва важны для тых, хто прывык выкарыстоўваць пераважна ўласнае насенне. Калі на выбранай вамі ўпакоўцы стаіць F1, улічыце: з гэтай расліны нарыхтоўваць насенне не варта. Нават калі вам удасца атрымаць насенне ўпадабанага гібрыда, расліны, якія вырастуць з яго, могуць апынуцца зусім не падобнымі на тыя, якія радавалі вас сваімі пладамі. Насенне гібрыдных перцаў штогод давядзецца купляць.

Але ў гібрыдаў ёсць немалыя перавагі:

• па-першае, большасць з іх мае высокую ўраджайнасць і адрозніваецца буйнымі пладамі з добрымі смакавымі якасцямі;

• па-другое, яны больш устойлівыя да хвароб, чым гатунковыя расліны.

Тэрмін паспявання

Аптымальны варыянт — саджаць расліны з розным тэрмінам паспявання. Так можна доўгі час атрымліваць свежыя плады, што важна, паколькі лёжкасць у салодкага перцу, як правіла, не вельмі высокая. Але ў рэгіёнах з халодным кліматам вырасціць познаспелыя гатункі без выкарыстання цяпліц немагчыма.

Для арыенціра:

• у ранніх сартоў тэрмін паспявання складае ад 80 да 100 дзён;

• сярэдняспелыя гатункі і гібрыды даюць ураджай праз 115—130 дзён;

• познім спатрэбіцца да 140 дзён.

Памер і форма

Гэта важна, калі вам патрэбен салодкі перац для фаршыравання (у такім выпадку зручней таўстасценныя плады круглай або авальнай формы), а таксама ў тым выпадку, калі вы саджаеце гэтую культуру ў дэкаратыўным агародзе.

Плады ў салодкага перцу могуць быць падоўжанымі, конусападобнымі, цыліндрычнымі, кубападобнымі, авальнымі ці амаль шарападобнымі; яны бываюць гладкімі і бугрыстымі, з выяўленымі падоўжнымі рэбрамі або без іх.

Колер

Яркія плады перцу вельмі дэкаратыўныя. Аднак варта ўлічыць, што колер праяўляецца па меры паспявання — у фазе тэхнічнай спеласці практычна ўсе перцы маюць зялёную афарбоўку розных адценняў (ад пяшчотна-салатавага да цёмна-зялёнага), і толькі да моманту поўнай спеласці выяўляюцца ўсе ўласцівыя гатунку каляровыя асаблівасці пладоў.

Умовы вырошчвання

Перац — цеплалюбівая культура. Многія гібрыды салодкага перцу прызначаныя менавіта для пасадкі ў цяпліцы, аднак нямала гатункаў і гібрыдаў, прыдатных як для закрытага, так і для адкрытага грунту. Калі вы хочаце вырасціць перац ва ўмовах хатняга агарода — на падаконніку або балконе, лоджыі, лепш выбіраць гатункі, прызначаныя для кантэйнернай пасадкі.

З іншых адметных прыкмет варта звярнуць увагу на вышыню расліны — яна можа вагацца ад 30—35 да 150—170 см. Некаторыя гатункі патрабавальныя да фарміравання куста, патрабуюць выдалення бакавога лісця і ніжніх парасткаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.