Вы тут

По­пел для гле­бы


Зімой даводзіцца напоўніцу паліць печкі, падтрымліваць агонь у камінах. Гэта час назапашвання вельмі каштоўнага ўгнаення. Асабліва, калі выкарыстоўваць будзем дровы не з іглічных парод дрэў.


Попел падыходзіць практычна для любой глебы. Яго можна ўносіць пад любыя культуры. Ён багаты каліем, кальцыем, фосфарам, магніем і масай мікраэлементаў. Дарэчы, у попеле іглічных парод калію менш за ўсё, каля 3—7%.

Галоўным, што робіць унясенне попелу ў глебу карысным для любой глебы, з'яўляецца спосаб, якім мы абагачаем ім глебу. Гэта можа быць проста рассыпанне попелу на зямлю з наступным яе рыхленнем або ўнясенне ў пасадачную яму. А можа быць унясенне воднай выцяжкі, настой попелу.

Пры дапамозе простага рассыпання попел уносяць у глебы, у якіх адчуваецца недахоп калію, фосфару і вапны.

Калі ж глеба і без таго багатая вапнай, то попел уносіць россыпам нельга. На такой глебе расліны падкормліваюць настоем попелу. Для прыгатавання настою попелу зліваюць выцяжку, пакідаючы асадак, які і ўяўляе сабой у асноўным вапну. І ўжо гэтым настоем, разведзеным вадой, падкормліваюць расліны шляхам паліву або апырсквання.

Увесну ў попельны раствор можна дадаць 30 г мачавіны на вядро вады, а ўвосень — монафасфат калію ў такой жа колькасці.

Захоўваць попел трэба ў сухім месцы, інакш з яго моцна вымываецца калій.

Для даведкі: у адной шклянцы —100 г попелу, у паўлітровым слоіку — 250 г, а ў сталовай лыжцы — 6 г.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.