Вы тут

Сёлета жыллёвы «квадрат» пацяжэе толькі на 5%


Сярэдні кошт стандартнага панэльнага жылля з дзяржпадтрымкай у 2016 годзе павінен скласці не больш чым 7,6 млн рублёў за квадратны метр.

Аб гэтым паведаміў учора міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны на прэс-канферэнцыі, якая была прысвечана вынікам работы галіны і перспектывам развіцця на 2016 год. Паводле яго інфармацыі, летась у краіне было ўведзена ў эксплуатацыю 5 млн 54,6 тысячы квадратных метраў жылля, што складае 126,4% гадавога задання. Міністр адзначыў, што за гэты час арганізацыі галіны пабудавалі 1,6 млн «квадратаў» з дзяржпадтрымкай для чаргавікоў.


Фота ctv.by

Між іншым, сітуацыя з будаўніцтвам падобнага жылля на бягучы год не самая аптымістычная. Сёлета падраздзяленням Мінбудархітэктуры запланавалі пабудаваць для чаргавікоў усяго 840 тысяч квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай. На гэты конт Анатоль Чорны заўважыў, што «зніжэнне аб'ёмаў будаўніцтва з дзяржпадтрымкай звязана з тымі эканамічнымі цяжкасцямі, якія не дазваляюць больш сродкаў накіроўваць на такое жыллё. Аб'ёмы дзяржпадтрымкі зніжаюцца сёлета адразу на 3 трлн рублёў і складуць цяпер па годзе толькі каля 4,5 трлн рублёў».

Міністр адзначыў, што ў мінулым годзе ўдалося не дапусціць росту кошту квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай. У выніку летась сярэдні кошт квадратнага метра ўтрымаўся ў межах 7 млн 188 тысяч рублёў (2014-ты — 6,97 млн рублёў). Пры гэтым атрымалася максімальна наблізіцца да адзінкі ў суадносінах кошту квадратнага метра з дзяржпадтрымкай да сярэдняй зарплаты па годзе — 1,07.

«А сёлета кошт метра павінен застацца на такім узроўні, які будзе адпавядаць не больш чым 5-працэнтнаму росту ў параўнанні з 2015 годам», — адзначыў міністр.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.