Вы тут

Віншаванне удзельнікаў Мінскай міжнароднай кніжнай выставы


Удзельнікам ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і

Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час»


Дарагія сябры!

Віншую вас з адкрыццём ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».

Для нашага народа кніга з'яўляецца неад'емнай часткай духоўнай, інтэлектуальнай і мастацкай спадчыны.

У Рэспубліцы Беларусь 2016 год аб'яўлены Годам культуры. Ён адзначаны такімі знакавымі юбілеямі, як 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Творы класікаў літаратуры — гэта ўнікальны здабытак, які мы абавязаны беражліва захоўваць і перадаваць будучым пакаленням.

Упэўнены, што ваш форум выкліча непадробны інтарэс як у прафесіяналаў, так і ў вялікай колькасці гасцей, будзе садзейнічаць папулярызацыі якасных і змястоўных літаратурных твораў, прапагандзе кнігі ў маладзёжным асяроддзі, наладжванню ўзаемавыгадных кантактаў і развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Жадаю ўсім удзельнікам плённай працы і творчага натхнення, а гасцям — цікавых сустрэч і новых уражанняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: Сіла мастацкага слова

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.