Вы тут

Два цікавыя фотаздымкі на конкурс даслала жыхарка вёскі Хорастава


Два цікавыя фотаздымкі на конкурс даслала Зоя ВЯЛЬКО з вёскі Хорастава Салігорскага раёна. «Гэтыя картачкі належалі маёй маці, — піша Зоя Віктараўна. — Яе, гэтак, як і людзей на здымках, ужо няма з намі, але іх запал і сёння вядзе нас па жыцці».


На адным з пажаўцелых ад часу фотаздымкаў — першае вяселле пасля вайны ў Хораставе. «Пасляваенная вёска, разруха, голад... Гэтым людзям у тыя часы было вельмі цяжка, але ў іх знаходзіўся настрой, цяга да жыцця...»

На другім — даяркі калгаса «Партызанскі край» імя В.З. Каржа ў вышываных фартушках. «Гэтыя маладзенькія дзяўчаткі старанна працавалі і занялі першае месца па надоі малака па калгасе. І вось прыехаў карэспандэнт і зняў іх. Засталося фота на ўсё жыццё. І гэты здымачак дайшоў да іх дзяцей і ўнукаў».

Шаноўныя чытачы! Конкурс «Фотаздымак з гісторыяй» працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас цікавых фота з сямейнага альбома (за выключэннем леташніх здымкаў з курорта, вясельных фотасесій і сучасных фота дзяцей). Вам ёсць што паказаць і расказаць? Давайце пагартаем сямейныя альбомы разам! Фотаздымкі (не больш за тры) з гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а або іnfo@zvyazda.mіnsk.by. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца.

Загаловак у газеце: Іх запал вядзе па жыцці...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».