Вы тут

Якія мы ўсё ж дзеці! Як нам хочацца верыць у цуды!


Хачу падзяліцца адной гісторыяй. Неяк я заўважыла, што каляжанка змянілася. Стала лепш апранацца, фарбавацца, а ў вачах яе з'явіліся такія гарэзлівыя іскрынкі. «Няўжо закахалася? І гэта ў сорак з лішнім», — падумала я. Пэўна, у маім запытальным позірку Валянціна ўсё прачытала і загадкава кіўнула. А потым дадала, што свае праблемы развядзёнкі яна ўжо не ўспрымае фатальна. І дапамог ёй у гэтым экстрасэнс.


Вось табе і маеш! Каб не схільная да рознай містыкі жанчына раптам пайшла да такога спецыяліста. Візіты да экстрасэнса зрабіліся штотыднёвым рытуалам. Пра грошы, пакінутыя ў яго, Валя не думае. Галоўнае не гэта, а тое, што яна пачала верыць у сябе. Жанчына не сумняваецца, што галоўная сустрэча будзе, і вельмі хутка. І ўсё зладзіцца, а не так, як у першы раз.

Якія мы ўсё ж дзеці! Як нам хочацца верыць у цуды!

Маргарыта ЖДАНКО, Мінск

Загаловак у газеце: Лёс «на сподачку»

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.