Вы тут

У Аўстраліі ў залу пасяджэнняў дазволілі прыводзіць дзяцей


У Аўстраліі жанчынам-дэпутатам дазволілі не толькі прыводзіць дзяцей у залу пасяджэнняў, але і карміць іх там грудзьмі альбо з бутэлечкі. Рабіць гэта дазваляюць новыя правілы, якія ўстанавіла ніжняя палата парламенту.


Сярод аўстралійскіх парламентарыяў апошнім часам павялічылася колькасць маладых мам. Са 150 дэпутатаў 40 — жанчыны, а трое з іх нарадзілі адносна нядаўна.

І з гэтым даводзіцца лічыцца. Спікер Палаты прадстаўнікоў Крыстафер Пайн лічыць, што клопат пра дзяцей не павінен перашкаджаць заканатворчай дзейнасці жанчын-дэпутатаў: «Як кіраўнік Палаты прадстаўнікоў я хачу бачыць на пасяджэннях як мага больш жанчын, і не хачу, каб ім перашкаджалі нейкія састарэлыя правілы. Няма абсалютна ніякіх прычын захоўваць правілы, якія ўскладняюць жыццё жанчынам-палітыкам».

На прынятае новаўвядзенне паўплывалі нядаўнія спрэчкі вакол сітуацыі з членам аўстралійскага парламента Кэлі
О'Дуайер, якой даводзілася загадзя рыхтаваць для харчавання нованароджанай дачкі шмат малака, каб не прапускаць нарады, і часта адлучацца з пасяджэнняў, каб даглядаць дзіця.

Раней парламентарыі, вымушаныя заставацца з дзецьмі, галасавалі праз упаўнаважаных. Цяпер жанчынам-дэпутатам дазволена карміць грудзьмі ў зале пасяджэнняў без адрыву ад іх непасрэднай дзейнасці. Пры неабходнасці аўстралійскія дэпутаты, як жанчыны, так і мужчыны, могуць бесперашкодна прыводзіць сваіх дзяцей у памяшканне парламента. Лічыцца, што новае правіла мусіць зрабіць аўстралійскі парламент у прыватнасці і палітыку ў цэлым больш скіраванай на сямейныя каштоўнасці.

Пётр Шостак, член пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, тата траіх дзяцей, лічыць, што падобныя правілы для беларускай Палаты прадстаўнікоў неактуальныя. «Беларускія жанчыны маюць права сысці ў адпачынак па доглядзе дзяцей на тры гады. У іх няма неабходнасці прыводзіць дзяцей у парламент», — лічыць ён.

Сапраўды, згодна з аўстралійскім законам, дэкрэтны водпуск для цяжарных не прадугледжаны, і працоўнае месца ў гэтым выпадку не захоўваецца. Многія жанчыны пасля родаў выходзяць на працу як мага раней. Дзяцей уладкоўваюць у яслі ці наймаюць няньку. Але ёсць і такія, хто застаецца дома столькі часу, колькі хоча. Жанчына можа сядзець з дзіцем ад месяца да года, але гэта залежыць ад арганізацыі, у якой яна працуе. Калі ёй неабходна захаваць працу, яна можа выйсці нават праз тыдзень пасля родаў.

— Да падобнай практыкі я стаўлюся адмоўна, — кажа Святлана Шылава, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. — Таму што жанчына павінна выхоўваць, і тым болей карміць дзіця дома. Гэта кажу як доктар акушэр-гінеколаг, як маці, якая вырасціла траіх дзяцей, і як парламентарый. На ўсё свой час.

Загаловак у газеце: У залу пасяджэнняў — з дзецьмі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».