Вы тут

На шопінг - $77 млрд.


Па маштабе тэкстыльнай прамысловасці Кітай не мае супернікаў у свеце, адзначае інфармагенцтва “Сіньхуа”. На яго долю прыпадае звыш паловы глабальнай прадукцыі, удзельная вага краіны ў гэтай галіне на міжнародным рынку складае больш трэці. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Кітайскай асацыяцыі тэкстыльнай прамысловасці Гаа Юн.


Некаторыя кітайскія вытворцы гатовага адзення паспяхова асвойваюць міжнародны рынак. І ўсё ж, з-за павышэння кошту працоўнай сілы, дэвальвацыі разліковай валюты і іншых фактараў аб'ём экспарту кітайскага тэкстылю па выніках 2015 года зменшыўся на 4,8 проц. і склаў 291,1 млрд. долараў.

Апроч таго, як адзначаюць спецыялісты, айчынная тэкстыльная прамысловасць пакуль не можа цалкам задаволіць спажыўцоў. Некаторыя тэкстыльныя вырабы замежнай вытворчасці каштуюць танней, але адпавядаюць больш высокім стандартам. Таму сярод замежных пакупак кітайцаў пераважаюць адзенне (і іншая тэкстыльная прадукцыя), а таксама абутак. Паводле афіцыйных дадзеных, грамадзяне КНР 2014 годзе выдаткавалі на шопінг за мяжой звыш 500 млрд. юаняў (каля $77 млрд.)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».