Вы тут

Прынята рэзалюцыя ІІ Міжнароднага літаратурнага сімпозіума


Пісьменнікі — людзі асаблівыя. Яны больш засяроджаны на сабе, іх погляд, скіроўваючыся ў сучаснасць, выбірае напрамак з улікам культурнай гісторыі народа. Каб пісаць, яны мусяць шмат чытаць. Каб ствараць мелодыку ўласнага твора — прыслухоўвацца да музыкі часу. Напэўна, таму творцам з розных краін так лёгка паразумецца, знайсці агульную мову і наладзіць плённае супрацоўніцтва.


Яшчэ адным доказам гэтаму стала рэзалюцыя, прынятая ўчора ў Мінску паэтамі, празаікамі, перакладчыкамі з 14 краін свету падчас пленарнага пасяджэння сімпозіума «Пісьменнік і час: пераемнасць пакаленняў». У гэтым агульным рашэнні творцаў — акцэнт на важнасць літаратуры і чытання, спадзяванне на новыя плённыя праекты і ініцыятывы, удзячнасць кіраўніцтву дзяржавы і арганізатарам выставы-кірмашу за магчымасць сабрацца разам.

«Пісьменнікі, як і ўсе прадстаўнікі культуры і мастацтва, павінны ў ХХІ стагоддзі рабіць намнога больш для ўзаемадзеяння літаратур і даваць хоць нейкія шанцы выходзіць на сусветны рынак кнігам на ўсіх мовах. У адзінстве і пераемнасці пакаленняў — наша сіла, яна дазваляе адказваць на негатыўныя выклікі сучаснасці, супрацьстаяць глабальнай бесчалавечнасці», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

І сапраўды, роля міжнароднай супольнасці сёння надзвычай высокая ў розных галінах жыцця грамадства. Так, год таму Мінск быў вялікай пляцоўкай важных перамоў, тут вырашаліся пытанні палітыкі вайны і міру. І ў гэты ж час пісьменнікі з розных краін казалі пра істотную ролю слова творцы ў грамадстве.

— І сёлета мы натхніліся прывітальным словам кіраўніка дзяржавы ўдзельнікам Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і сімпозіума пісьменнікаў пра тое, што форум будзе садзейнічаць папулярызацыі якасных і змястоўных літаратурных твораў, прапагандзе кнігі ў маладзёжным асяродку, наладжванню ўзаемных кантактаў і развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, — падкрэсліла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. — Таму мы імкнёмся працягнуць шматбаковае супрацоўніцтва, рэалізоўваць новыя перакладныя праекты. Вельмі сімвалічна, што сёлета мы звярнулі ўвагу на пераемнасць у літаратуры. Важна, што маладыя таленты атрымалі магчымасць у фармаце жывых творчых зносін з вядомымі аўтарамі актуалізаваць творчы і жыццёвы вопыт.

Сучаснасць ставіць перад творцамі шмат пытанняў, задач, якія могуць падацца невырашальнымі. Але па меркаванні старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, аўтарам варта забыцца на сціпласць, не баяцца казаць гучныя словы, прымаць смелыя рашэнні — калі іх намеры шчырыя, справядлівыя, а рашэнні — карысныя для ўсяго грамадства. Але большая верагоднасць, што гэтыя словы пачуюць, — калі яны прагучаць мноствам галасоў творцаў з розных краін свету.

Фотя Сяргея Нікановіча

Загаловак у газеце: Пачуць музыку часу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.