Вы тут

Не давайце махлярам шанцу


Пракуратура Мінскай вобласці санкцыянавала заключэнне пад варту трох грамадзян Расійскай Федэрацыі — членаў злачыннай групы, якія здзейснілі махлярства з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт ад імя праваахоўных органаў.


Як паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Сяргей Шыкунец, падазраванымі аказаліся пяць мужчын. Са снежня мінулага года па студзень 2016-га яны з дапамогай шкоднага праграмнага забеспячэння рассылалі інфармацыю на камп'ютары і мабільныя тэлефоны беларускіх грамадзян аб тым, што за прагляд і захоўванне відэаматэрыялаў, якія ўтрымліваюць элементы парнаграфічнага характару, на іх накладзены адміністрацыйныя штрафы ў памеры ад 400 тысяч да 1 млн рублёў. Для аплаты прапаноўвалася перавесці грашовыя сродкі на балансы абаненцкіх нумароў аднаго з аператараў сотавай сувязі. І шмат хто паверыў у гэтую лухту, бо пісьмы суправаджаліся лагатыпам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У выніку махлярам удалося падмануць больш за 380 чалавек на суму больш як 500 млн рублёў.

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».