Вы тут

Ільготныя крэдыты заменіць іпатэка?


Адразу нагадаю, што аб'ём ільготнага крэдытавання насельніцтва па лініі будаўніцтва жылля сёлета ўрадам ужо быў зменшаны амаль на траціну ў параўнанні з 2015-м. Цяпер такія крэдыты выдаюцца пераважна ваеннаслужачым і шматдзетным. А вось усім астатнім на падобнае фінансаванне разлічваць ужо нельга. Менавіта таму 8 лютага ўрад падпісаў пастанову №103, у якой патрабуе ад усіх структур прапаноў па «аптымізацыі крэдытавання дзяржаўных праграм».


Нічога незвычайнага ў гэтым няма, бо прапановы аб адмене льготнага крэдытавання гучалі ад кіраўнікоў будаўнічай сферы ўжо даўно. А цяпер «Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва да 1 сакавіка 2016 года даручана ўнесці на разгляд Савета Міністраў узгодненыя з Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі, Нацыянальным банкам і адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларусбанк» прапановы аб замене льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва іншымі відамі дзяржаўнай падтрымкі». Што гэта будзе за новая сістэма дзяржпадтрымкі, казаць пакуль зарана, паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні жыллёвага будаўніцтва Мінбудархітэктуры. Разам з тым, падобныя прапановы пачалі распрацоўвацца спецыялістамі не ўчора, паведаміў нам суразмоўца. Напрыклад, існуе пэўная праграма па іпатэцы. Умовы падобнага крэдытавання цяпер удакладняюцца з іншымі фінансавымі інстытутамі. Першага сакавіка пра канкрэтныя крэдытныя прадукты можна будзе казаць прадметна. Зараз можна толькі нагадаць, што звычайна іпатэка ўяўляе з сябе крэдытаванне нерухомасці пад заклад гэтай самай маёмасці, дзе стаўка за карыстанне такімі грашыма не павінна быць істотна большай за ўзровень інфляцыі ў краіне. Мне здаецца, што сёння крэдыт пад 12-15% гадавых гатовыя былі б узяць многія жыллёвыя чаргавікі.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».