Вы тут

Стартавала рэспубліканская акцыя "Беларусь, я люблю цябе"


У межах Года культуры ля сталічнай ратушы стартавала рэспубліканская акцыя “Беларусь, я люблю цябе”.


Падзея прымеркавана да Дня закаханых, а таксама да Дня роднай мовы, які адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага, распавёў міністр культуры Барыс Святлоў. Да ўрачыстага адкрыцця ў ратушы міністр узнагародзіў удзельнікаў рэспубліканскай акцыі “Мы разам” – вядомых дзеячаў культуры краіны.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічала і міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна перакананая, што словы “Беларусь, я люблю цябе” будуць гучаць у межах акцыі па ўсёй краіне.

Галоўнай падзеяй свята стаў гала-канцэрт, аснову якога склалі песні на вершы беларускіх аўтараў. Для мінчан і гасцей сталіцы спявалі маладыя, але ўжо вядомыя артысты, а таксама маладзёжныя і дзіцячыя калектывы з усіх раёнаў горада.

На канцэрце таксама выступалі вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі, якія выдалі кнігі за апошнія два гады.

У дзень старту акцыі працавала і пляцоўка традыцыйнай беларускай кухні. Сваю прадукцыю на кірмашы спажывецкіх тавараў прадставілі і пераможцы конкурса “Народная марка Беларусі”.

Моладзь вешала валянцінкі на дрэва кахання з самымі шчырымі прызнаннямі ў любові да роднай краіны і пажаданнямі. Але ж, светлыя пачуцці лепш за ўсё выражаць не прыгожымі словамі, а годнымі справамі. І магчымасці для гэтага ёсць у кожнага.

Фота Надзеі БУЖАН.


Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».