Вы тут

Сустрэча з кнігай. І... аўтарам


Мы прызвычаіліся думаць, што бібліятэка — гэта цішыня і паліцы кніг. Але ж і сярод іх, як высвятляецца, можна цікава ды весела бавіць час. У гэтым пераканаецеся, калі разам з дзеткамі наведаеце сталічную дзіцячую бібліятэку №10.


Асаблівасць яе ў тым, што тут шмат памяшканняў. Акрамя абанементаў і чытальных залаў (для старэйшага ўзросту з камп'ютарамі, для малодшага — са столікамі і «мядзведжым кутком»), ёсць яшчэ некалькі пакояў: у тым ліку для мерапрыемстваў — з авальным сталом, для гульняў — з цацкамі і дыванком, з каляровымі кнігамі для дашкольнікаў.

Маючы такія магчымасці, такую прастору, бібліятэка ў рамках «педагагічнай майстэрні» прапануе маленькім чытачам школу ранняга развіцця «0+. Чытаем дзецям», сутнасць якой заключаецца ў арганізацыі навучальнага працэсу праз гульнявую, даследчую дзейнасць, праз творчасць. Школа складаецца з дзвюх груп: для дзетак ад 1 года да 2 і ад 2 да 5.

Малых тут чакаюць сустрэчы з кнігамі і іх аўтарамі, знаёмствы з цікавымі людзьмі, майстар-класы і шмат-шмат іншага. Ну а вядуць заняткі ў «школе» самі бібліятэкары, прычым на добраахвотных пачатках, так што займацца можна бясплатна. Гэта добрая альтэрнатыва дзіцячым цэнтрам. Да таго ж бібліятэка з маленства прывівае дзецям любоў да кніг і чытання, а таксама — да роднай мовы.

Нядаўна, да прыкладу, у рамках рэспубліканскай акцыі «Сямейнае чытанне», адным з арганізатараў якой з'яўляецца Выдавецкі дом «Звязда», у бібліятэцы адбылася сустрэча з пісьменнікам Анатолем Зэкавым. На мерапрыемства былі запрошаны вучні сталічнай гімназіі №11, дзе праходзіў Тыдзень беларускай мовы. Таму дзеці з асаблівай цікавасцю слухалі аўтара, разгадвалі загадкі, атрымлівалі каляндарыкі, а напрыканцы — аўтографы, ад якіх кнігі станавіліся нашмат даражэйшымі.

Святлана Тоўсцік, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».