Вы тут

35 мільёнаў запазычанасці за пакінуты ў краіне матацыкл


35 мільёнаў запазычанасці​ заплаціў Магілёўскай мытні грамадзянін Новай Зеландыі за пакінуты ў краіне матацыкл.


Па заканадаўстве Еўразійскага эканамічнага саюза замежным гасцям можна наведваць Беларусь на сваіх транспартных сродках без усялякіх мытных плацяжоў. Але пры ўмове, што да заканчэння тэрміну часовага ўвозу яны павінны быць вывезеныя. У іншым выпадку мытныя плацяжы ўсё ж такі давядзецца плаціць.

Містар Джон Н. з Новай Зеландыі, які ўлетку перасякаў беларускую мяжу на сваім матацыкле SUZUKІ DL 1000, ведаў пра гэтыя патрабаванні, але праігнараваў іх. Калі прыйшоў час вярнуцца на радзіму, ён узяў квіток на самалёт, а матацыкл пакінуў у Беларусі. Гэты факт не схаваўся ад вачэй супрацоўнікаў Магілёўскай мытні, і ліст з напамінам паляцеў у Новую Зеландыю. Прыемна, што мотааматар прызнаў сваю віну, адразу ж прыслаў на электронны адрас мытні прабачэнні за сваю халатнасць і пагасіў усю мытную запазычанасць у памеры
35 мільёнаў рублёў.

На жаль, такая няпамятлівасць сярод замежных уладальнікаў асабістых аўто не адзінкавы выпадак. Лісты з заклікам аплаціць запазычанасць накіроўваюцца мытнікамі ў Германію, Галандыю, Бельгію, Польшчу, Літву, Латвію і іншыя краіны. Па інфармацыі прэс-службы Магілёўскай мытні, за ўвесь мінулы год з замежных грамадзян, якія парушылі ўстаноўлены тэрмін часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, у бюджэт краіны было спагнана больш за 2 мільярды рублёў.

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: 35 мільёнаў запазычанасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?