Вы тут

Госці з далёкага Пакістана


У Выдавецкім доме «Звязда» прайшлі перамовы з прадстаўнікамі пакістанскіх мас-медыя і навукі гэтай далёкай краіны.


Кіраўнік адной з тэлевізійных кампаній спадар празаік і публіцыст Атта-уль Хак і прэзідэнт Акадэміі літаратуры Пакістана спадар Касім Бугхія пазнаёмілі з станам інфармацыйнай прасторы ў сваёй краіне. Выказалі намер разглядаць Выдавецкі дом «Звязда», дзяржаўныя літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні як пляцоўку для знаёмства і з літаратурай Пакістана, і ў цэлым — з жыццём народа і далёкай ад Беларусі краіны. Дамоўлена, што першым выпускам твораў у перакладзе з урду (афіцыйная мова Пакістана) праз англійскую як мову-пасярэдніцу стане падборка твораў паэтэс Пакістана. Госці паабяцалі пазнаёміць са сваёй нацыянальнай літаратурай праз артыкулы навукоўцаў, якія яны ў бліжэйшы час дашлюць для часопісаў «Полымя» і «Маладосць».

У сваю чаргу мы хацелі б прапанаваць і часопіс «Нёман» разглядаць як камунікат у знаёмстве з пакістанскай літаратурай, — заўважыў удзельнік сустрэчы намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота. — Мы вельмі часта звярталіся да публікацый з літаратур краін Азіі, у тым ліку — Індыі, Кітая, Японіі. А вось Пакістан неяк аказваўся па-за ўвагай. Хаця ведаю, што на беларускую, напрыклад, у свой час мастацкія творы з урду перакладаў Уладзімір Шчасны.

Спрыяць развіццю беларуска-пакістанскіх літаратурных стасункаў, несумненна, будзе і той факт, што паміж міністэрствамі інфармацыі Беларусі і Пакістана заключана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Сяргей ШЫЧКО

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.