Вы тут

МЗС Беларусі вітае рашэнне ЕС аб адмене большасці санкцый


Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка.


Фота torakid.com

"Вітаем рашэнне Савета міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза аб адмене большасці абмежавальных мер у адносінах да Беларусі і актывізацыі супрацоўніцтва з нашай краінай", - заявіў Дзмітрый Мірончык.

Ён дадаў, што гэта рашэнне - важны этап на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для пашырэння разнапланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, вывядзення яго на якасна іншы ўзровень.

"Перакананы, што гэта адпавядае інтарэсам Беларусі, Еўрасаюза і ўсяго Еўрапейскага рэгіёна ў цэлым. Прынятае рашэнне Савета ЕС наглядна сведчыць аб тым, што менавіта дыялог з'яўляецца найбольш эфектыўным сродкам урэгулявання рознагалоссяў. Спадзяёмся, што яно будзе садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Гатовы ўнесці свой уклад у гэты працэс", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Дзмітрый Мірончык дадаў, што Беларусь адкрыта да прадаўжэння канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі-членамі па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.