Вы тут

За тыдзень затрыманы адразу некалькі браканьерскіх груп


У гарадскім пасёлку Расоны патруль ДАІ спыніў аўтамабіль, у якім ехалі два жыхары Полацка. У салоне яны перавозілі тры мяхі з рыбай і сеткамі. Апроч таго, дзяржінспектары знайшлі яшчэ і «тарпеду» — спецыяльнае прыстасаванне для ўстаноўкі сетак пад лёдам.


11 сеткавых «тэлевізараў» устанавілі браканьеры на рацэ Віхры ў Мсціслаўскім раёне. У чаканні ўлову троіца накіравалася ў вёску, адзін з парушальнікаў нёс мех з рыбай, якую, відаць, вылавілі раней. Рэйдавая група дагнала мужчын па слядах. За здабычу ім давядзецца выплаціць 31 мільён рублёў. Два жыхары сталіцы на Свіслачы каля пасёлка Стайкі здабывалі жыўца. Але замест належных да вылаву 30 рыбак у суткі на рыбалова так захапіліся, што здабылі амаль 300. Цяпер за кожную лішнюю асобіну ім давядзецца заплаціць па базавай велічыні. Зрэшты, выкарыстоўваць жыўца па прызначэнні яны і не збіраліся, а планавалі засушыць улоў.

Жыхар Гродна рыбачыў сеткамі на Нёмане. Злавіў 18 асобін рыбы, сярод якіх былі і тры «чырванакніжныя». Кожная ацэньваецца ў 5,4 мільёна рублёў. А агульная сума шкоды, якую цяпер давядзецца пакрываць парушальніку, — амаль 22 мільёны рублёў.

Загаловак у газеце: Адкажуць і за «тарпеду», і за «тэлевізары»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?