Вы тут

За 2 дні сталічныя аператыўнікі канфіскавалі каля 10 кілаграмаў насваю


Напачатку супрацоўнікі наркакантролю разам з байцамі АМАПа ў скверы па бульвары Мулявіна затрымалі 22-гадовага беспрацоўнага жыхара Рэчыцы за продаж некурыцельнага тытунёвага вырабу. Свой тавар хлопец захоўваў у багажніку «жыгулёў», прыпаркаваных побач. Падчас чарговай сустрэчы з кліентам яго і затрымалі. У аўтамабілі было знойдзена больш за чатыры кілаграмы тытунёвай сумесі.


На наступны дзень наркакантралёры разам з супрацоўнікамі палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі яшчэ аднаго збытчыка насваю. 25-гадовы хлопец з Жодзіна прыйшоў у адну з устаноў каля кінатэатра «Кастрычнік» пад выглядам звычайнага наведвальніка. Пры сабе ў яго была сумка ад ноўтбука, толькі замест камп'ютара ў ёй знаходзілася больш за пяць кілаграмаў насваю — гэта больш за 200 доз. Малады чалавек прыязджаў у сталіцу выключна для гандлю некурыльнымі сумесямі, пражываючы ў выпадковых знаёмых, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Абодва затрыманыя былі ў мінулым судзімыя за розныя злачынствы і правапарушэнні.

Загаловак у газеце: Замест камп'ютара — тытунёвая сумесь

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.