Цягам трох гадоў мужчына падманваў грамадзян, якія звярталіся наконт вырабу помнікаў.
— Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства з аднайменнай назвай падазраваны адкрыў у 2013 годзе. З таго часу заключаў з кліентамі дагаворы на выраб рытуальнай прадукцыі і браў перадаплату ў памеры паловы яе кошту. Аднак тавар заказчыкам не пастаўляў, — распавяла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Пацярпелыя ў міліцыю не звярталіся, але падавалі іскавыя заявы ў суд. Зараз вядома пра дзевяць такіх грамадзян. Махляр знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.