Вы тут

Толькі ўсенародны характар абароны гарантуе паспяховую ахову дзяржавы


Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне. «Як паказвае шматвяковы вопыт, толькі надаўшы абароне ўсенародны характар, можна гарантаваць паспяховую ахову дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Для гэтага ў Беларусі стварылі і ўжо больш за 10 гадоў развіваюць тэрытарыяльную абарону.


У сваім выступленні кіраўнік дзяржавы спыніўся на асноўных напрамках развіцця тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на неабходнасці больш дакладна вызначыць неабходную колькасць тэрытарыяльных войскаў. «Маючы аптымальны склад гэтых войскаў, мы павінны быць упэўненыя, што пры ўзнікненні ваеннай пагрозы абстаноўка ў раёнах будзе пад кантролем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не можам сабе дазволіць прызваць пагалоўна працаздольнае мужчынскае насельніцтва ў тэрытарыяльныя войскі і паставіць іх са зброяй ля кожнага скрыжавання. Гэтага і не трэба».

Прэзідэнт даручыў таксама шукаць новыя формы і спосабы сумеснага прымянення Узброеных Сіл, унутраных войскаў, органаў пагранічнай службы і ўнутраных спраў, воінскіх фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў, павышаць іх манеўраныя магчымасці. «Армія павінна быць мабільнай, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы робім нашы Узброеныя Сілы больш мабільнымі, каб маглі перакінуць дастатковую колькасць падрыхтаваных людзей у любую кропку Беларусі».

Кіраўнік дзяржавы паставіў перад мясцовымі ўладамі задачу павысіць эфектыўнасць кіравання тэрытарыяльнай абароны, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. У тым ліку за кошт прафесійнага і стараннага падбору ваенабучанага рэзерву, афіцэрскага складу. Неабходна таксама праводзіць непасрэдную, канкрэтную працу з ваеннаабавязанымі запасу. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка паставіў канкрэтныя задачы па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай і нарматыўна-прававой баз тэрытарыяльнай абароны.

Цяперашнія зборы накіраваны на паглыбленне ведаў па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў кіраўнікоў абласнога ўзроўню. Аляксандр Лукашэнка заклікаў генерал-губернатараў падысці да ўдзелу ў зборах не фармальна, паглыбіцца ва ўсе нюансы дзейнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны. Кіраўнік дзяржавы даручыў правесці аналагічныя мерапрыемствы са старшынямі райвыканкамаў і гэтак далей. «Узровень падрыхтоўкі кіраўнікоў павінен быць такім, каб яны, калі спатрэбіцца, маглі самастойна арганізаваць надзейную абарону ў сваім раёне», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Эфектыўным метадам удасканалення практычных навыкаў войскаў тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца раптоўныя праверкі. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі пачаць падрыхтоўку да чарговай такой праверкі.

Загаловак у газеце: Агульная гатоўнасць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.