Вы тут

На месцы неэфектыўных камерцыйных аб'ектаў - жыллё для шматдзетных


Яшчэ ў савецкія часы сярод прыватнікаў існавала такое выказванне, што калі нешта агульнае, то значыць нічыё. На тэрыторыі Мінска сёння ёсць шмат акцыянерных таварыстваў і іншых розных структур, якія існуюць выключна на паперы. Гэта высветлілася пасля таго, калі фонд «Мінскгармаёмасць» вырашыў больш пільна прыгледзецца да «пустой» маёмасці горада і навесці ў гэтай сферы парадак. А такіх аб'ектаў «без выкарыстання» назбіралася ў Мінску на пачатак 2015 года ажно 249 пабудоў, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.


Фонд «Мінскгармаёмасць» узяўся за справу сумесна з адміністрацыямі раёнаў сталіцы, падраздзяленнямі гарадскога ўпраўлення МНС і Мінгарсавета, а ў выніку з чорнага спіса «дрэннай» маёмасці было выключана адразу 127 аб'ектаў усіх формаў уласнасці. Не, не ўсім пабудовам пашанцавала і яны атрымалі новае жыццё, аднак... З іх уліку на 13 аб'ектах завершана ці праводзіцца рэканструкцыя, на 8-мі — пачалося выкарыстанне ўладальнікамі для ўласных патрэб па мэтавым прызначэнні, 7 — адчужаныя, 3 — здадзены ў арэнду, 1 — прыняты ва ўласнасць Мінска, 2 — закансерваваны, а 93 — увогуле цалкам знесены.

Спецыялісты Дзяржкаммаёмасці паведамілі карэспандэнту «Звязды» аб тым, што на гэтых вызваленых пляцоўках плануецца будаўніцтва жылых дамоў па дзяржзаказе і для шматдзетных сем'яў, а таксама рэканструкцыя вулічна-дарожнай сеткі або яе добраўпарадкаванне.

Асобна спынімся на дзяржаўных аб'ектах, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска. Іх было ўсяго 28 — занесеных у графік уключэння ў гаспадарчы абарот на 2015 год. Сёння 9 з іх пачалі ізноў эфектыўна дзейнічаць, а 8 аб'ектаў знесена і закансервавана (61%).

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Без выкарыстання — пад знос

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?