Вы тут

На міліцыянераў — з нажом


Сяржанты міліцыі Аляксей Дудараў і Павел Падшываленка атрымалі трывожны сігнал падчас свайго дзяжурства. Асуджаны па артыкуле 174 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўхіленне ад утрымання дзяцей бабруйчанін самавольна пакінуў месца абавязковай працы і не думаў вяртацца.


Супрацоўнікі гомельскай папраўчай установы адкрытага тыпу №17 прыбылі ў Бабруйск, каб вярнуць уцекача на месца, але той прыгразіў ім нажом і збег. Аператыўнікі выклікалі падмогу, і на месца падзей быў накіраваны нарад 3-й асобнай роты палка патрульна-паставой службы УУС Бабруйскага гарвыканкама. Аляксей Дудараў і Павел Падшываленка хутка знайшлі злачынцу па прыкметах. Ён паводзіў сябе неспакойна, а пры затрыманні спрабаваў супраціўляцца. Давялося прымяніць супраць агрэсара сілу.

— Бабруйчанін быў затрыманы на працягу 10 хвілін з таго моманту, як паступіў сігнал, — паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч. — У дачыненні да яго Бабруйскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па артыкуле 364, якая прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў. А сяржантаў міліцыі Аляксея Дударава і Паўла Падшываленку камандаванне патрульна-паставой службы УУС Бабруйскага гарвыканкама збіраецца заахвоціць за іх прафесійныя дзеянні.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.