Вы тут

Гульня ў покер «пацягнула» на 39 млн рублёў


Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па горадзе Мінску спецыяльнымі мерапрыемствамі выявіла жыхара сталіцы, які атрымліваў даходы з-за мяжы, але дзяліцца з дзяржаваю гэтымі грашыма не збіраўся.


Увогуле, спецыялістамі было ўстаноўлена, што грамадзянін З. на працягу 2013-2014 гадоў атрымліваў даходы ад замежнай кампаніі з-за межаў краіны ў выглядзе выйгрышаў у інтэрнэт-покер электроннымі грашыма, якія паступалі на яго электронны кашалёк. Аднак удалы гулец падатковых дэкларацый па выніках года не запаўняў, а сталічную інспекцыю проста не наведваў. Сціпласць прасунутага карыстальніка глабальнай сеткі была ацэнена экспертамі МПЗ адразу па трох артыкулах Падатковага кодэкса Беларусі.

А потым, па выніках праверкі, яму было прад'яўлена да аплаты сума ў 38,9 млн рублёў. З гэтай сумы толькі падаходны падатак склаў 32,6 млн рублёў. Акрамя таго, фізічная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 3,3 млн рублёў.

Спецыялісты падатковай службы яшчэ раз нагадваюць, што да першых дзён вясны пэўная катэгорыя работнікаў павінна абавязкова падаць дэкларацыю аб даходах за мінулы год. У любым выпадку гэта неабходна зрабіць тым, хто атрымліваў даходы за мяжой, або з-за мяжы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.