Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень



АВЕН. Спрыяльны тыдзень, як для новых пачынанняў, так і для падтрымання і развіцця спраў, якія ўжо былі пачаты раней. Вас могуць адольваць страхі, і часам можа ўзнікаць нерашучасць, але памятайце — вочы баяцца, а рукі робяць. Кіруйцеся гэтым прынцыпам. У вас будзе больш чым дастаткова сіл, навыкаў і магчымасцяў для таго, каб пераадолець любыя перашкоды і адужаць любы шлях, трэба толькі ісці наперад і не спыняцца. Праявіце больш рашучасці. Час таксама добры для пазнання ўсяго новага, самаўдасканалення. На гэтым тыдні спрыяльна складваюцца паездкі, а вось для адносін час не вельмі добры.


ЦЯЛЕЦ. Спрыяльны перыяд для кар'ернага росту або якіх-небудзь пачынанняў, звязаных з працай і фінансавым становішчам. Але тут важна не перашчыраваць, расходаваць свае сілы ў меру. Часам варта дзейнічаць не наўпрост, а ў абход, згладжваючы сітуацыю, шукаючы альтэрнатыўныя метады вырашэння праблемы. Час таксама спрыяльны для стварэння хатняй выгоды, набыцця карысных у побыце рэчаў. Варта звярнуць увагу на сваё здароўе. Найбольш эфектыўныя будуць працэдуры (у тым ліку і касметычныя), праведзеныя ў канцы тыдня. У гэты ж час асцерагайцеся рознага роду падманаў, плётак і абгавораў.


БЛІЗНЯТЫ. Хоць сіл і ідэй у вас будзе дастаткова, накіраваныя яны ў неспрыяльнае рэчышча і вядуць хутчэй да разбурэння і непаразумення, чым тварэння і сумеснай дзейнасці. Калі ж вам удасца ўтрымаць сябе ў руках і знайсці мірнае прымяненне сваім пачуццям і здольнасцям, тады вы зможаце здзейсніць досыць шмат за гэты час. Захоўвайце ўсё ж асцярожнасць і не бярыцеся за справы, якія для вас важныя або могуць выклікаць эмацыянальнае напружанне.


РАК. Будзьце асцярожныя пры прыняцці рашэнняў і выказванні свайго меркавання. Вельмі шмат каму можа быць не даспадобы тое, што вы запланавалі або тое, што вы робіце, таму ў вас могуць з'явіцца нядобразычліўцы. Давядзецца пазмагацца за свае ідэалы і магчымасць рухацца наперад. Старайцеся не чапляцца за мінулае, чымсьці ўсё роўна прыйдзецца ахвяраваць, а штосьці вам проста замінае. На гэтым тыдні будзе цяжка выказаць свае думкі і данесці ідэі да іншых людзей. Лепш гэтага і не рабіць зусім.


ЛЕЎ. Для вас на гэтым тыдні будзе сітуацыя, якая апісваецца кароткай фразай: пан або прапаў. Перш за ўсё, гэта тычыцца грашовай сферы і звязана з укладаннем сродкаў або вялікай пакупкай. Ад вашага выбару будзе залежаць вынік — альбо атрымаеце нешта вельмі каштоўнае і карыснае, альбо цалкам непатрэбнае і пацерпіце страту. Варта сур'ёзна падумаць перад выбарам і дзейнічаць асцярожна, а быць можа нават адмовіцца ад гэтага выбару і перанесці прыняцце важнага рашэння на іншы час.


ДЗЕВА. Праявіце ўважлівасць і вытрымку, сітуацыя на гэтым тыдні не выносіць паспеху і мітусні. Калі вы нешта задумалі, то гэта трэба планамерна і паслядоўна выконваць і лепш самому, чым разлічваць на іншых. Не вельмі давярайце іншым людзям, якія прывабныя прапановы яны вам ні рабілі б. Тыдзень вельмі багаты на рознага роду падманы і выпрабаванні вашай прадбачлівасці і асцярожнасці. Можна прысвяціць час любімаму хобі ці заняцца самаразвіццём. А вось калектыўныя мерапрыемствы могуць скончыцца канфліктамі, асабліва не варта пачынаць якіх-небудзь сумесных спраў і праектаў.


ШАЛІ. Давядзецца вывучаць новы для сябе кірунак дзейнасці, засвойваць чужую мудрасць і веды. Не варта прапускаць гэты працэс, бо пасля прыйдзецца вытрымаць іспыт. Магчымы актыўныя перамяшчэнні і кантакты з вялікай колькасцю незнаёмых людзей. Другая палова тыдня будзе напружанай, спатрэбіцца шмат сіл. Неабходна будзе прадэманстраваць сябе з найлепшага боку. Гэтым будуць закладзены асновы для далейшага фінансавага развіцця.


СКАРПІЁН. Цяжкі перыяд застаецца ззаду, і перад вамі адкрываюцца новыя магчымасці. Тыдзень будзе багаты на новыя ідэі і актыўную дзейнасць, што дазволіць рушыць да новых мэтаў і ў хуткім часе дасягнуць іх. Каб не натыкацца на перашкоды, вам неабходна імкнуцца да таго, чаго ў вас яшчэ не было ў жыцці, і што не будзе чапляцца за вашы старыя няўдачы. Але непасрэдныя стасункі з людзьмі варта звесці да мінімуму, інакш не пазбегнуць рознагалоссяў і спрэчак.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень станоўчай дынамікі. Усё адбываецца раптоўна і не па плане, але складваецца ўдала, можна нават сказаць, што найлепшым чынам. Таму не варта планаваць нейкія асабліва важныя справы, даверцеся лёсу і атрымлівайце асалоду ад таго, што адбываецца. Тыдзень асабліва паспяховы ў пытаннях, звязаных з адносінамі. На ўсталяванне трывалых сувязяў і кантактаў разлічваць не варта, але вось для розных мерапрыемстваў, сяброўскіх сустрэч і весялосці час самы адпаведны.


КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе звязаны з усталяваннем кантактаў і заключэннем здзелак. Не выключана ўзнікненне і спрэчных момантаў, што можа спарадзіць рознагалоссі бліжэй да канца тыдня. Дакладна трымайцеся ўстаноўленага плана і тады можаце разлічваць на поспех. Неабходна, каб ва ўсім быў парадак, нельга спадзявацца на шчаслівы выпадак ці ўдалы збег абставін — падзеі тыдня падлягаюць строгай рэгламентацыі.


ВАДАЛЕЙ. Нягледзячы на тое, што будзеце схільныя лунаць у аблоках і аддавацца рознага роду фантазіям, вам рэкамендуецца заняцца надзённымі праблемамі і не адхіляцца. Назапасілася маса спраў, якія альбо пачаты і не скончаны, альбо і зусім не пачаты, таму неабходна сабрацца з сіламі і давесці іх да ладу. Разлічваць на падтрымку з боку іншых людзей не варта, бо, хутчэй за ўсё, сябры і прыяцелі вас будуць толькі адцягваць, даючы пры гэтым абсалютна непрымальныя парады. Трэба засяродзіцца і зрабіць усё самому.


РЫБЫ. Тыдзень спрыяльны, але толькі ў тым выпадку, калі не будзеце спрабаваць нешта пачаць або займацца актыўнай дзейнасцю. Прысвяціце час сабе, сваім жаданням, мары. Пашукайце ўнутраную гармонію, папесціце сябе. Адключыце разумовы працэс і дазвольце сабе ні пра што не думаць. Абстаноўка дазволіць вам не напружвацца і не марнаваць сілы. Ні ў што не ўмешвайцеся і зможаце здабыць гармонію з сабой, аднавіць свае асабістыя сілы.


 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.