Вы тут

Адзін з найлепшых перформансаў свету прывязуць на «Пластформу» з Даніі


Прынамсі, пастаноўка «Сцігма» «Abеn Dаns Рrоduсtіоn» патрапіла ў лік дзесяці найлепшых перформансаў паводле версіі газеты Nеw Yоrk Tіmеs у 2003 годзе. І ўсё яшчэ не страціла цікавасці. Аўтар загадкавых рухаў і іх жа выканаўца Кіт Джонс, але асаблівую ролю тут іграюць музыка (Стурэ Эрыксан, Якаб К'еркегор) і святло (ад Могенса Кэмпфа). Такім чынам, у нядзелю, на закрыцці фестывалю ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў можна завяршыць далучэнне да таямніц мастацтва пад назвай пластычны тэатр.


Яно таго вартае, таму што толькі тут і толькі цяпер, і невядома, калі яшчэ. Акрамя гасцей з Даніі чакаюцца яшчэ і тры пастаноўкі ад польскіх майстроў пластычнага тэатра. Адзін з іх — «Для тых, хто пражывае» (аўтар Хігін Дзелімат) — для нас, значыць, якія ў шматкватэрных дамах не адчуваюць, што зусім побач людзі. Самотны творца — яшчэ адна цікавая тэма. Асабліва таму, што аўтары пастаноўкі «Ніжынскі. Свята сноў» («Праект абраду мары» Аrt Stаtіоns Fоundаtіоn) інтэрпрэтавалі гісторыю вялікага расійскага танцоўшчыка класічнага балета. Увасобіў яго на мове сучаснага танца Томаш Выгада (ён жа адзін з харэографаў), прычым пад музыку з «Вясны свяшчэннай» Стравінскага. Наогул, гісторыя людзей — іх таямнічасць — тое, што выдатна кладзецца на мову пластыкі. Нават кіно, якое ствараюць людзі. Пераканаць у гэтым паспрабуе яшчэ адна пастаноўка «Смерць 24 кадры за секунду, ці зрабі мне так, як у сапраўдным фільме» (Агата Сінярска, студыя Slоdоwnіа, Познань).

Прадстаўніцтва польскіх пластычных праектаў на фестывалі сёлета вельмі магутнае. І калі вы толькі спахапіліся, яшчэ сёння можна далучыцца да кола тых, хто спрабуе ў гэтыя дні знайсці адказ на пытанне: чаму ж пластычны тэатр — асаблівае мастацтва? Не танец, не балет. Але ён можа прадставіць драму — і словы не патрэбныя. Ці візуалізаваць філасофскія тэмы. На пляцоўцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі сёння — вечар перформансаў з удзелам гасцей з Польшчы. Януш Орлік (аўтар ідэі і выканаўца) у праекце «У полі зроку» прадстаўляе ўнутраны свет чалавека, які супрацьстаіць знешняму. Артысты з праекта Мацея Кузьмінскага «Пакой 40» наогул цікавяцца экзістэнцыяльнымі тэмамі.

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у гэты вечар разважаем на тэмы веры — розныя яе аспекты ў перформансе «Райская аблава» (Люблінскага тэатра танца), як гэта адчулі харэографы з Эстоніі і Нарвегіі, што працавалі ў дуэце, — Кюлі Росна і Кэнэт Флак. І нават тэма гвалту над чалавечай асобай можа быць перакладзена на мову рухаў: «Акты» Аўроры Любас створаны паводле рэальных гісторый людзей, з якімі аўтар працавала ў цэнтрах падтрымкі ахвяраў хатняга гвалту. Гэта адзіная пляцоўка сёння, дзе яшчэ можна ўбачыць пластычную творчасць нашага суайчынніка Міхаіла Камінскага і яго «Імправізацыю без сакрэтаў». Выступленні беларускіх пластычных тэатраў на фестывалі прайшлі раней. Хто не паспеў — той не спазніўся хіба што шукаць іх паказы не ў фестывальным, а ў звычайным рэжыме. Вось толькі асаблівасць: у іх ён таксама вельмі пластычны...

tsimoshyk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пра што крычыць цела

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.