Вы тут

У Мінск прывезлі часцінку цярновага вянка


Па блаславенні Найсвяшейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла ў Мінск прынесены абраз Ісуса Хрыста з часціцай цярновага вянка. Урачыстую сустрэчу абраза ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, паведамілі ў Беларускім экзархаце.


Пастаянным месцам знаходжання цярновага вянка з'яўляецца сабор Парыжскай Богамаці.З 21 лютага (12:00) да 24 лютага (16:00) святыня будзе даступная для глыбокай пашаны вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.24 лютага ў 16:30 абраз з часціцай цярновага вянка будзе прынесены ў Александра-Неўскі храм горада Мінска, дзе будзе знаходзіцца да 20 сакавіка (12:30).

З 20 сакавіка (16:00) да 27 красавіка (12:00) святыня будзе знаходзіцца ў Раства-Багародзічным жаночым манастыры горада Гродна.З 27 красавіка (14:00) да 9 чэрвеня (13:30) абраз будзе знаходзіцца ва Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры, пасля чаго адбудзе ў Маскву.

Дарэчы, пра цярновы вянок Ісуса Хрыстазгадваюць паломнікі IV-IX стагоддзяў, якія наведвалі Ерусалім. Пасля каштоўная рэліквія была перанесена ў Канстанцінопаль — сталіцу Візантыйскай імперыі. У 1204 годзе Канстанцінопаль разрабавалі крыжакі, і Цярновы вянок, разам з іншымі святынямі, быў вывезены на Захад. У 1238 годзе вянок набыў кароль Францыі Людовік IX Святой. Кароль сустрэў працэсію з Цярновым вянком за 40 кіламетраў ад Парыжа і прайшоў увесь зваротны шлях пешшу, са святыняй на руках. Спецыяльна для захоўвання Цярновага вянка ў Парыжы была збудавана Святая капліца — Сэн-Шапель, сусветна вядомы шэдэўр готыкі.

Падчас французскай рэвалюцыі Сэн-Шапель моцна пацярпела, але Цярновы вянок захаваўся і быў перададзены ў Нацыянальную бібліятэку. У 1801 годзе імператар Напалеон перадаў святыню архібіскупу Парыжскаму. З тых часоў яна захоўваецца ў саборы Парыжскай Богамаці.

У першую пятніцу кожнага месяца здзяйсняецца ўрачысты вынас Цярновага вянка для пашаны вернікаў. Да святыні сцякаюцца паломнікі з розных краін свету. У 2007 годзе перад Цярновым вянком адслужыў набажэнства Найсвяты Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Алексій II.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.