Вы тут

Дэдаларызацыя працягнецца


За мінулы год у нашай краіне быў рэалізаваны шэраг мер па дэдаларызацыі рэальнай эканомікі, у выніку чаго, у прыватнасці, удалося істотна знізіць ступень уплыву дынамікі абменнага курсу на інфляцыйныя працэсы.


Менавіта таму сёлета Нацыянальны банк сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі працягне працу па ліквідацыі практыкі фарміравання тарыфаў і намініравання плацяжоў у замежнай валюце. Паступова будуць прадпрымацца крокі па адмове ад прывязкі да долара ЗША або еўра пры вызначэнні цэн, ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін і іншых плацяжоў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Узровень базавай інфляцыі знізіўся на 3%

Пераход Нацбанка да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання спрыяў дасягненню асноўнай мэты — зніжэнню інфляцыі да вызначанага на год мэтавага параметра не больш за 12%. Пры гэтым базавая інфляцыя знізілася з 14,6% у 2014 годзе да 11,3% летась. Прынятыя меры па павышэнні збалансаванасці знешняга гандлю і эканомікі ў цэлым прывялі да фарміравання па выніках 2015 года станоўчага сальда знешняга гандлю ў аб'ёме 0,2 млрд долараў і, як следства, істотнага зніжэння дэфіцыту бягучага рахунку (з 5,8% да 3,1% ВУП па выніках 11 месяцаў мінулага года).

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, прырост прамежкавага арыенціра манетарнай палітыкі — сярэдняй шырокай грашовай масы — склаў амаль 41 працэнт. Асноўнай прычынай росту гэтага паказчыка стала пераацэньванне валютнага складніка ў выніку паслаблення курсу беларускага рубля. Па фіксаваным курсе сярэдняя шырокая грашовая маса павялічылася на 0,5%, што ніжэй за прагноз.

Разам з тым першачарговай задачай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2016 годзе па-ранейшаму з'яўляецца стрымліванне інфляцыйных працэсаў. Дзеля дасягнення мэтавага параметра па інфляцыі, прадугледжанага Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі нашай краіны на 2016 год, Нацыянальны банк працягне ажыццяўляць кантроль над грашовай прапановай і надалей гнутка рэагаваць на змяненне ўмоў функцыянавання эканомікі.

У прыватнасці, сёлета ў І квартале рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі будзе ажыццяўляцца зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ў 2016 годзе нулявога прыросту сярэдняй шырокай грашовай масы, разлічанага па фіксаваным курсе.

Гнуткі курс падтрымлівае экспарт

Зафіксаванае па выніках 2015 года зніжэнне золатавалютных рэзерваў (на 0,9 млрд долараў) было звязана выключна з пагашэннем значных аб'ёмаў знешніх абавязацельстваў урада і Нацыянальнага банка. Пры гэтым сітуацыя на ўнутраным валютным рынку характарызавалася фарміраваннем чыстай прапановы валюты.

Спецыялісты Нацбанка ўпэўнены, што пераход да ажыццяўлення з пачатку 2015 года больш гнуткай курсавой палітыкі, якая сфакусіравана на павышэнні ролі рынкавых механізмаў у курсаўтварэнні, дазволіў забяспечыць своечасовую рэакцыю абменнага курсу на змяненне знешніх умоў, перш за ўсё — дынамікі расійскага рубля, і спрыяў падтрыманню цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту.

«Доўгія» дэпазіты паспрыяюць зніжэнню кошту крэдытаў

Таксама будзе прадоўжана рэалізацыя стратэгіі, якая накіравана на перафармаціраванне наяўнай рэсурснай базы банкаў шляхам зніжэння долі кароткатэрміновых укладаў і стымулявання прыцягнення дэпазітаў суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва на доўгатэрміновай аснове. Адначасова Нацбанкам будуць прымацца меры па далейшым зніжэнні ўзроўняў рызыка-прэміі, якія сёння закладваюцца ў кошт крэдытаў.

Крэдытаваць — толькі эфектыўныя праекты

Галоўным прыярытэтам у дзейнасці банкаўскага сектара на бягучы год стане крэдытаванне эканамічна эфектыўных і экспартаарыентаваных праектаў, якія рэалізуюцца прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі. Пры гэтым банкі павінны дэманстраваць у адносінах да суб'ектаў гаспадарання па сапраўднаму кліентаарыентаваны падыход. Яны павінны актыўна дапамагаць апошнім у засваенні новых схем фінансавання (пры дапамозе выпуску аблігацый, правядзення ІPO, выкарыстання страхавых пакрыццяў і гарантыйных абавязацельстваў), а ў выпадку неабходнасці — ісці на рэструктурызацыю крэдытнай запазычанасці з улікам умоў і асаблівасцяў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў.

Фінансавая рызыка не вітаецца

У прэс-службе Нацбанка адзначаюць, што і сёння захаваецца высокая нявызначанасць на сусветных фінансавых, сыравінных і таварных рынках. Існуе мноства прагнозаў развіцця сітуацыі ў краінах — асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі. Такая сітуацыя прымушае рыхтавацца да розных сцэнарыяў развіцця эканомікі і грашова-крэдытнай сферы. У гэтых умовах безумоўным прыярытэтам дзейнасці кожнага банка павінна стаць забеспячэнне ўстойлівасці свайго функцыянавання ў мэтах своечасовага і поўнага выканання ўсіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі. «Пры гэтым асаблівая ўвага павінна надавацца пытанням забеспячэння належнай якасці актываў, збалансаванасці актыўных і пасіўных аперацый, зніжэння выдаткаў, прыцягнення сродкаў нерэзідэнтаў у аб'ёме, які неабходны для забеспячэння своечасовых выплат па знешніх абавязацельствах і падтрымання капіталу банка на неабходным узроўні», — паведамляе Нацбанк.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.