Вы тут

Пясочніца


Коля (3 гады) вярнуўся з дзіцячага садка:

— Калі мы з Севам вырасцем, пойдзем у армію. А хто нас будзе з арміі забіраць?


* * *

Віка (4 гады) распакоўвае пакупкі, што мы набылі для таты, дастае шампунь, пену для галення, антыперспірант: «Гэта для валасоў на галаве, гэта для валасоў на барадзе, а гэта для валасоў пад плячыма».


* * *

Дзіма ўскараскаўся на высокае крэсла. Прашу яго:

— Хутка свята, давай у доме прыбірацца, цацкі з падлогі пазбіраем...

— Я заняты. Я ж тут сяджу, нікому не замінаю.


* * *

— Дзіма, а можа ты ў магазін сходзіш?

— Я адзін не пайду. Я ж не магу сам сябе ў карзінцы катаць.


* * *

Да бабулі на канікулы з'ехаліся малыя. Унучак ціхі, маўклівы... У адрозненне ад унучкі... Галасок у той, што званочак, — звініць не сціхаючы.

— Памаўчала б ты хоць крыху, — не вытрымлівае неяк Рома.

— Ты думаеш, гэта лёгка? — тут жа пытае ў яго дзяўчынка.


* * *

Чатырохгадовая Каця палуднуе з дзедам. Ядуць суп навыперадкі: унучка, ва ўсякім разе, вельмі спяшаецца, каб нарэшце радасна заявіць:

— Дзед, я цябе аб'ела!


* * *

Маці штось прынесла з гаспадарчай крамы.

— Што гэта? — пытаецца сын, разгарнуўшы паперу.

— Гаспадарчае мыла.

Хлопчык з недаверам паглядзеў на маці, панюхаў мыла і, зморшчыўшы нос, паправіў:

— Яно туалетнае...


* * *

Чатырохгадовы Рома лашчыцца да бацькі. Маці, седзячы побач, падахвочвае:

— Ну пацалуй жа татку, сынок.

— Не буду, — здымаючы ручкі з бацькавай шыі, адказвае той. — Ён жа не жанчына...


Ганна Трошына з Мінска, Дзіна Дубадзелава з в. Леніна Добрушскага раёна

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.