Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень спрыяльны для любых партнёрскіх адносін. Вы можаце атрымаць дапамогу ад калегі ці нават чалавека, з якім практычна не знаёмыя. Ахвота да зносін дазволіць лёгка наладзіць кантакты і ўзаемаадносіны. Але агульная накіраванасць ляжыць больш у сферы дзелавой, чым рамантычнай. Тыдзень нясе вам перамены, хоць першы этап і запатрабуе пэўных маральных высілкаў, разумення і жадання ўпусціць у сваё жыццё новае наўзамен страчанага.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для новых пачынанняў, асабліва ў матэрыяльнай сферы. У гэты час можна падводзіць вынік пражытаму, падлічваць свае даходы і строіць планы на будучыню. Удала рэалізуецца ўсё, што звязана з працай і фінансамі. Спрыяльны час рабіць укладанні ці каштоўныя пакупкі. Падарожжы, змена месца жыхарства або проста адпачынак за мяжой на гэтым тыдні вельмі перспектыўныя. Астатнія сферы жыцця на гэтым фоне не будуць сябе актыўна праяўляць.


БЛІЗНЯТЫ. Варта быць вельмі абачлівым у гэтыя дні, асабліва вялікая рызыка страт у сярэдзіне тыдня. Колькасць спраў і абавязкаў будзе ўзрастаць, спатрэбіцца шмат сіл як на працы, так і дома. Вельмі важна захаваць цвярозасць розуму, не паддавацца эмоцыям, не рабіць неабдуманых учынкаў, а таксама не кідаць пачатых спраў. Нават нягледзячы на магчымыя страты і не самы лёгкі перыяд, вам пад сілу з усім справіцца, калі будзеце прытрымлівацца плана і не дапускаць упадніцкага настрою.


РАК. Тыдзень будзе звязаны з рамантычным настроем, прыемнымі знаёмствамі і падзеямі ў асабістым жыцці. Спрыяльныя дні не толькі для пачатку новых адносін, але і для ўнясення навізны ў тыя, якія ўжо існуюць. У гэтыя дні добра даюцца ўсе справы па доме, таму смела можаце займацца хатняй гаспадаркай, нават калі раней гэтага пазбягалі. На гэтым тыдні можна дасягнуць значных паляпшэнняў у асабістым жыцці і ўмацаванні адносін. Збярыце сваякоў і сяброў, гэта станоўча адаб'ецца на сямейных стасунках.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні не варта спрабаваць ажыццяўляць свае планы, асабліва калі яны занадта складаныя і ў гэтай схеме задзейнічана шмат людзей. Наогул тыдзень не спрыяльны для розных хітрыкаў, выкрунтасаў і спроб выпрабаваць свой лёс. Людзям рызыкоўным лепш застацца дома і не рабіць ніякіх дзеянняў. Канчатковым вынікам іх можа быць поўнае крушэнне ўсіх надзей і чаканняў, змена ладу жыцця і мноства іншых не вельмі прыемных перамен.


ДЗЕВА. Асабліва добра складваюцца справы ў асабістым жыцці. Нягледзячы на тое, што вы будзеце даволі павярхоўна ставіцца да сямейных (ці іншых) абавязкаў, вам гэта нічым не пагражае. У адносінах надыходзіць перыяд лёгкасці, калі вы можаце атрымліваць асалоду ад таго, што вы ёсць, сваіх эмоцый і пачуццяў — і нічога ад вас для гэтага не патрабуецца. А вось сур'ёзныя размовы, высвятленне адносін лепш на гэты час не планаваць, бо ніякага адказу вы атрымаць не зможаце. Асцерагайцеся любых здзелак, пагадненняў, а таксама кантактаў з рознымі інстанцыямі і любымі справамі, звязанымі з вялікай колькасцю дакументаў.


ШАЛІ. На працы ад вас могуць запатрабаваць значна большага ўкладання сіл, чым даводзіцца расходваць звычайна. Будзьце ўважлівыя ў зносінах і перамовах, бо лёгка можа ўтварыцца канфліктная сітуацыя, чаго не варта дапускаць. Мяккія, спакойныя, але ўпэўненыя паводзіны дазволяць вам не спяшаючыся дамагчыся свайго. Нягледзячы на некаторую напружанасць пачатку тыдня, вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку блізкіх людзей і хатнюю ўтульнасць, што дастаткова хутка адновіць выдаткаваныя сілы. Неўзабаве вы зразумееце, што вынік варты гэтых намаганняў.


СКАРПІЁН. Гэты тыдзень будзе спрыяльны для працы, рэалізацыі сваіх амбіцый, для ўсіх дзелавых і прадпрымальных людзей. Справы ў асабістым жыцці таксама на вышыні. Тут няма яркіх і новых эмоцый, затое намячаецца тэндэнцыя на стабільнасць адносін, упэўненасць у людзях, якія акружаюць вас, і агульны гарманічны настрой. Вітаюцца любыя пачынанні і дзеянні, звязаныя з сям'ёй, у тым ліку і сямейныя пакупкі, укладанні ў стварэнне ўтульнасці. Але набыцці павінны быць вельмі практычнымі і накіраваны на паляпшэнне абстаноўкі дома.


СТРАЛЕЦ. Добры перыяд для новых спраў. У пачатку тыдня вы адчуеце прыліў сіл, жаданняў і імкненняў. Можа з'явіцца новая надзея, пуцяводная зорка. Раскрываюцца і вашы эмацыйныя бакі, узмацняецца чуласць, рамантычнасць, ўражлівасць. Спрыяльнае спалучэнне для пабудовы новых адносін або пачатку справы, пра якую вы даўно марылі (асабліва калі гэта звязана з творчасцю), якая выклікае ў вас станоўчыя эмоцыі і пачуцці. У сярэдзіне тыдня магчымая падвышаная адчувальнасць. Канец тыдня лепш за ўсё падыходзіць для зносін з сябрамі.


КАЗЯРОГ. Тыдзень спрыяльны для новых кантактаў, перамоў, а таксама любой дзейнасці, якая будзе выконвацца сумесна. Час партнёрскіх сувязяў, калі вы можаце смела разлічваць на іншага чалавека, але пры гэтым не варта перакладаць ўсе абавязкі і адказнасць на іншых, пакіньце трохі і сабе. У першай палове тыдня магчымыя азарэнні, новыя ідэі або раптоўнае з'яўленне рашэнняў складаных пытанняў, што прадвызначыць далейшую дзейнасць. Перад вамі адкрыты ўсе дарогі, неабходна толькі выбраць сваю і рухацца па ёй.


ВАДАЛЕЙ. Часам вашы эмоцыі могуць прыводзіць да таго, што будзеце дзейнічаць не па правілах і нават не на карысць сабе, а каб дагадзіць імгненным жаданням або ў выніку эмацыйнага парыву. Калі не ўтрымаць сябе, асабліва ад няправільных учынкаў, паспешлівых рашэнняў і неабдуманых дзеянняў, то гэта можа сур'ёзна адбіцца на дабрабыце. У лепшым выпадку вы зашмат выдаткуеце ў краме, у горшым — парушыце свае адносіны з блізкімі людзьмі.


РЫБЫ. Тыдзень актыўны, але ўся дзейнасць будзе ляжаць у матэрыяльнай плоскасці. Не варта ў гэты час спрабаваць ствараць адносіны, займацца самаразвіццём або мастацтвам: ён для гэтага не падыходзіць. А вось фінансы, развіццё бізнесу, укладанне грашовых сродкаў — самыя адпаведныя тэмы для парадку дня. Спрыяльны час для павелічэння сваёй важкасці ў калектыве: маецца магчымасць абзавесціся вельмі карыснымі сувязямі, якія ў далейшым можна будзе выкарыстоўваць з выгадай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».