Zамор'е


Што вытвараюць брытанцы

Жыхары брытанскага каралеўства вельмі часта прыводзяць увесь астатні свет у здзіўленне сваімі неардынарнымі ўчынкамі. Вось і нядаўна яны зноў некалькі разоў вылучыліся і прымусілі нас вохкаць, уздыхаць і смяяцца.


Прапанова з вокладкі

Брытанец Джэймс Крэйг у Дзень усіх закаханых зрабіў сваёй дзяўчыне незвычайную прапанову рукі і сэрца. Галоўнае пытанне свайго жыцця ён задаў з вокладкі часопіса Observer Magazіne. Малады чалавек загадзя купіў пярсцёнак і, стаўшы на адно калена, сфатаграфаваўся з ім. Здымак суправаджаўся надпісам: «Ты выйдзеш за мяне, Кэці?». Крыху пазней на афіцыйнай старонцы Observer Magazіne ў «Твітары» з'явіўся пост: «Кэці сказала «ТАК!». Джэймс родам з Лондана, а Кэці жыве ў ЗША.


Хачу быць Чызбургерам!

Жыхар Лондана Сэм Сміт змяніў імя, афіцыйна назваўшыся Двайным Чызбургерам з беконам. Ідэю змяніць імя маладому чалавеку падалі яго сябры, і першым, што прыйшло ў галаву, аказалася любімая страва з рэстарана хуткага харчавання. «Гэта стала вынікам, верагодна, занадта вялікай колькасці алкагольных напояў у пабе і размоў пра імёны, — патлумачыў Чызбургер. — Таксама гэта было самае смешнае, што мы маглі прыдумаць. А мае сябры заўсёды падтрымлівалі мяне ва ўсім, што прымушала мяне выглядаць недарэчна». На думку маладога чалавека, яму пашанцавала, што ў калег па працы добрае пачуццё гумару: цяпер 33-гадовы лонданец падпісвае лісты ініцыяламі Б.Д. Чызбургер (B.D. Cheeseburger). У той жа час з-за арыгінальнага імя ў яго ўзніклі праблемы з браніраваннем нумароў у гатэлях. Блізкія Чызбургера па-рознаму паставіліся да яго новага імя: маці была ўгневана, затое бацька — больш чым шчаслівы. Нявеста Ізабэла не адчула захаплення. «Яна не вельмі хоча выходзіць замуж за Чызбургера. Ніводная дзяўчына не марыць правесці гэты важны дзень з чалавекам па імені Бекон». Паводле слоў Чызбургера, ён не шкадуе аб зробленым, хоць прызнае, што перад вяселлем прыйдзецца змяніць імя яшчэ раз.

Двайны Чызбургер з беконам — адзін з 85 тысяч брытанцаў, якія змянілі імя ў мінулым годзе.


Як памыць мільёны

Жыхарка брытанскага горада Вустэр (графства Вустэршыр) заявіла, што яна — уладальніца латарэйнага білета, выйгрыш па якім склаў 33 мільёны фунтаў стэрлінгаў. Пры гэтым жанчына прад'явіла сапсаваны бланк, спаслаўшыся на тое, што выпадкова памыла яго разам з джынсамі, але потым высушыла з дапамогай фена. «Можна было пабачыць, што квіток быў выпушчаны ў 2016 годзе, аднак дата сцерлася», — адзначыла англічанка. На білеце відаць выйгрышную камбінацыю — 26, 27, 46, 47, 52 і 58, аднак серыйны нумар і штрых-код адсутнічаюць. Гаспадар гандлёвага пункта, дзе жанчына набыла квіток, параіў ёй змясціць пашкоджаны квіток у пакет і адправіць аператару латарэі. Вердыкт аб сапраўднасці білета будзе вынесены да ліпеня бягучага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».