Вы тут

Мытня дае дабро


У Магілёве адкрыўся першы на тэрыторыі вобласці транспартна-лагістычны цэнтр «Магілёў-Белмытнясэрвіс».


Прыгожы будынак на вуліцы Крупскай абяцае стаць цэнтрам для развіцця бізнесу. Тут ёсць усё для таго, каб атрымаць цэлы комплекс паслуг па мытным афармленні і транспартна-лагістычным суправаджэнні паставак. Яго памяшканні аснашчаны сучасным абсталяваннем і высокатэхналагічнай сістэмай кіравання працэсамі. Да паслуг кліентаў халадзільныя камеры для захоўвання грузаў, пагрузачна-разгрузачная тэхніка, упаковачнае абсталяванне. Цэнтр зручна размясціўся не толькі на шляху асноўных транспартных патокаў, але і мае свае чыгуначныя пад'язныя шляхі.

— Сёння лагістычнаму сектару адводзіцца асаблівае месца ў развіцці эканомікі Беларусі, — адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый СЯНЬКО. — І гэта заканамерна, улічваючы геаграфічнае становішча рэспублікі, якая з'яўляецца мостам у гандлёвых адносінах паміж найбуйнейшымі міжнароднымі рынкамі. Магілёўскі лагістычны цэнтр адпавядае ўсім патрабаванням. Тут усё аптымальна выверана і эфектыўна задзейнічана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».