Вы тут

Валянціна Мацвіенка: асобна вельмі складана выжываць у няпросты час


«Мы вельмі даражым тымі давернымі адносінамі, якія склаліся паміж Саветам Федэрацыі і Саветам Рэспублікі, і імкнёмся, каб гэта трансфармавалася ў канкрэтныя праекты», — заявіў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі падчас сустрэчы з кіраўніком Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай МАЦВІЕНКА.


Спікер верхняй палаты расійскага парламента прыбыла ў Беларусь для таго, каб узяць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Але напярэдадні гэтага завітала да свайго калегі. Валянціна Іванаўна выказала салідарныя з меркаваннямі беларускага парламентарыя думкі, што, як кіраўнікі палат, яны мусяць наладжваць супрацоўніцтва і тым самым паляпшаць дабрабыт жыхароў сваіх краін.

— Асобна ў кожнай дзяржаве вельмі складана выжываць у гэты няпросты час, — лічыць старшыня Савета Федэрацыі. — Дзякуючы сумеснаму інтэграцыйнаму супрацоўніцтву і аб'яднанню патэнцыялу нашых краін, павышаецца і ўстойлівасць нашых эканомік. І гэта адбіваецца на ўзроўні жыцця жыхароў як Беларусі, так і Расіі.

Валянціна Мацвіенка таксама выказала агульнае задавальненне тым, як развіваюцца расійска-беларускія адносіны. «Паступальна, канструктыўна, па ўзыходнай лініі, — падкрэсліла яна і дадала: — Варта, каб тыя дамоўленасці, якія дасягаюцца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, безумоўна выконваліся органамі выканаўчай улады і былі пад кантролем парламентаў Беларусі і Расіі».

Сёння Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі актыўна спрыяюць і развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, пра што сведчыць правядзенне трэцяга форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які мусіць адбыцца ў чэрвені. Па словах спікера верхняй палаты расійскага парламента, сумесная праца суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і рэгіёнаў Беларусі «дае добрую практычную аддачу».

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Савет» ды сяброўства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.