Вы тут

Мінулагодні даход трэба падлічыць і задэклараваць


У прэс-службе падатковай галіны нагадваюць, што выніковую дэкларацыю ў першую чаргу павінны падаць тыя, хто атрымліваў летась даходы за мяжой і (або) з-за мяжы. У інспекцыю павінны зазірнуць і тыя, хто на працягу каляндарнага года прадаў больш за адзін легкавы аўтамабіль або адзін аўтамабіль, агульная маса якога перавышае 3,5 тоны і (або) колькасць месцаў для сядзення, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае восем.


Дэклараваць свой даход павінны і тыя, хто прадаў на працягу пяці гадоў больш за адзін жылы дом, адну кватэру, адну дачу, адзін садовы домік, адзін гараж, адно машына-месца ці адзін зямельны ўчастак, калі апошняя нерухомасць належала падаткаплацельшчыкам па праве ўласнасці. Дэклараваць неабходна і даходы, атрыманыя ў выніку дарэння або ў выглядзе нерухомай маёмасці па дагаворы рэнты бясплатна ад фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры, які перавышае 43 млн 660 тысяч рублёў у суме ад усіх крыніц на працягу падатковага перыяду. Выключэнне складаюць даходы, атрыманыя ад блізкіх сваякоў, апекуноў і іншых асоб у адносінах блізкага сваяцтва.

У інспекцыях Міністэрства па падатках і зборах па раёнах горада Мінска спецыялісты працуюць па наступным графіку: панядзелак-пятніца з 8:00 да 19:00, а 27 лютага — з 9:00 да 13:00. Жыхары сталіцы больш падрабязную інфармацыю могуць атрымаць па нумары тэлефонна-даведачнай службы падатковых органаў + 375-17-229-79-79.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Зарабіць і не забыцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».