Вы тут

Кватэры здаюць амаль 60 тысяч мінчан


А падатковыя стаўкі на даходы ад арэнды для іх плануюць павялічыць на 15%.


Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску Дзмітрый Плеўскі.

У прыватнасці ён адзначыў, што на гэты конт цяпер рыхтуецца адпаведнае рашэнне Мінгарсавета. Удакладню, што гаворка ідзе аб павелічэнні ставак падатку ў фіксаваных сумах на даходы ад здачы кватэры ў доўгатэрміновую арэнду.

А пакуль уласнікі некалькіх кватэр плацяць штомесяц за кожны пакой свайго даходнага жылля ад 140 тысяч да 240 тысяч рублёў у адпаведнасці з эканоміка-планіровачнай зонай прапіскі сваёй нерухомасці. А яшчэ ў падатковай адзначылі, што ў апошні час колькасць зарэгістраваных кватэраздатчыкаў у сталіцы павялічваецца. Па стане на 1 студзеня 2016 года на ўліку ў інспекцыях Мінска ў якасці кватэраздатчыкаў было зафіксавана 59,5 тысячы такіх уласнікаў. Год таму падобных плацельшчыкаў было амаль на 7 тысяч чалавек менш. Спецыялісты падлічылі, што летась ад гэтай дзейнасці ў бюджэт сталіцы паступіла 103,5 млрд рублёў.

Акрамя таго, у мэрыі плануюць, што ўжо гэтай вясной будуць павялічаны падатковыя стаўкі і для тых, хто здае сваё жыллё на суткі. Па гэтай катэгорыі дзейнасці ўласнік жылля павінен спачатку зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і аплачваць ужо адзіны падатак. Для кватэр, дзе пакояў не больш за два, стаўка складае 900 тысяч рублёў, а для больш прасторных кватэр падатак складае 1,8 млн рублёў у месяц.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».