Вы тут

У Кітаі плануюць павысіць пенсійны узрост


Сёлета будзе абнародаваны адпаведны план. Гэты крок накіраваны на барацьбу з праблемай скарачэння працоўнай сілы і старэння насельніцтва, адзначае інфармагенства "Сіньхуа".


Цяперашнія нормы па выхаду на пенсію былі прыняты 60 гадоў назад, калі сярэдняя працягласць жыцця ў Кітаі была значна ніжэй. Цяпер гэтыя стандарты ўжо не адпавядаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны, заявіў міністр працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння Кітая Інь Вэймінь.

Зараз ўзрост для выхаду на пенсію для кітайскіх мужчын складае 60 гадоў, для жанчын, занятых у сферы інтэлектуальнай працы, -- 55 гадоў, а занятых фізічнай працай -- 50 гадоў.

Пенсійны ўзрост у развітых краінах складае 60-65 гадоў, а ў некаторых дзяржавах  ён яшчэ вышэй, сказаў міністр, дадаўшы, што павышэнне пенсійнага ўзросту -- гэта агульнапрынятая сусветная практыка.

"Мы ўжо распрацавалі план павышэння пенсійнага ўзросту", -- заявіў Інь Вэймінь. Ён таксама падкрэсліў, што павышэнне пенсійнага ўзросту будзе адбывацца паступова, штогадовыя змены будуць нязначнымі, таксама будзе ўжыты дыферэнцыяваны падыход да работнікаў розных сфер.

Зараз Кітай адчувае сур'ёзную праблему старэння насельніцтва, колькасць  людзей старэй 60 гадоў летась дасягнула 212 млн. чалавек, што складае 16 працэнтаў насельніцтва краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».