Вы тут

Падрыхтоўваюцца касеты для вырошчвання пасадачнага матэрыялу дуба


У Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры прыступілі да падрыхтоўкі касет для вырошчвання пасадачнага матэрыялу дуба з закрытай каранёвай сістэмай. Больш за 26 тысяч касет будуць запоўнены спецыяльным субстратам і адгружаны сямі лясгасам Гомельскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Высяваць жалуды ў падрыхтаваныя ячэйкі будуць ужо спецыялісты ў Мілашэвіцкім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Жлобінскім, Петрыкаўскім, Мазырскім і Калінкавіцкім лясгасах. Там жа з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў і пачнуць вырошчваць высакаякасны пасадачны матэрыял. А праз год гэтымі маладымі дубкамі пачнуць ствараць новыя насаджэнні.

Вырошчванне пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай вядзецца ў галіне ў рамках укаранення фінскіх тэхналогій лесавырошчвання для павышэння эфектыўнасці лесааднаўлення і лесаразвядзення. Яго выкарыстанне дазваляе падаўжаць тэрміны пасадкі лясных культур, скарачаць колькасць даглядаў за насаджэннямі і ў перспектыве павялічыць даходы ад лесагаспадарчай дзейнасці. У адпаведнасці з галіновай праграмай, разлічанай да 2020 года, плануецца вырошчваць не менш за 30 мільёнаў раслін з закрытай каранёвай сістэмай. Імі будуць ствараць 30 працэнтаў лясных культур. Летась у лясгасах галіны было вырашчана 5,6 мільёна штук пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Гэта ў восем разоў больш, чым было пяць гадоў таму.

Загаловак у газеце: Зарадзяць касеты жалудамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».