Вы тут

Старшыня Віцебскага аблвыканкама незадаволены работай мясцовых улад


Яшчэ перад пачаткам тэлефоннай сувязі з жыхарамі вобласці Мікалай ШАРСТНЁЎ даручыў сваім падначаленым праверыць, як сельсаветы і выканкамы вырашаюць агучаныя насельніцтвам праблемы. Яго памочнік далажыў, што прыкладна 30% просьбаў задавальняюцца.


Пад­час «пра­мой лі­ніі» з удзе­лам стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Сустракаюцца і спрэчныя выпадкі. Напрыклад, жанчына з Полацка прасіла кіраўніка вобласці прыняць яе асабіста, каб данесці, нарэшце, сваю праблему, звязаную з падтапленнем яе зямельнага ўчастка. Старшыня райвыканкама па відэасувязі запэўніў, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыю неаднаразова вывучалі на месцы, жанчыне адказвалі пісьмова. Мікалай Шарстнёў даручыў падключыць да праверкі інфармацыі экспертаў.

Нечаканым быў званок з Мінска. Мужчына расказаў пра тое, што ў Чашніцкім раёне за свае грошы ўсталяваў памятны знак, каб увекавечыць подзвіг партызанаў і апалчэнцаў. Цяпер трэба зарэгістраваць помнік і забяспечыць яго ахову з боку дзяржавы.

Адназначнае абурэнне ў Мікалая Шарстнёва выклікала размова з жыхаркай Віцебска, паводле слоў якой, у яе 5-павярховым доме рамонт вядзецца ўжо шэсць гадоў.

— Неабходна знаходзіць вінаватых і прыцягваць іх да адказнасці. Гэты факт сведчыць пра адсутнасць прафесіяналізму, халатнасць, можна сказаць, пра злачыннасць, — выказаў сваю думку кіраўнік рэгіёна.

Званок з Шаркаўшчыны здзівіў упэўненасцю, што ў выхадныя і святы ў кране няма вады. Такое меркаванне ў жанчыны, якая званіла, з'явілася з-за таго, што вады няма не толькі ў яе доме, але і ў іншых дамах горада.

Жыхар абласнога цэнтра незадаволены ацэнкай кошту кватэры для прыватызацыі. Дзе пенсіянеру знайсці 500 мільёнаў рублёў?

Некалькі зваротаў тычыліся вялікай затрымкі па выплаце зарплаты. У прыватнасці, будаўнік з Віцебска не бачыў заробленых грошай з кастрычніка мінулага года. Некаторыя прасілі дапамогі ў пошуку працы. З-за рэарганізацыі трэста ЖКГ бацька дваіх дзяцей, рабочы, стане беспрацоўным. Сям'і не будзе на што жыць.

На «прамую лінію» са старшынёй Віцебскага аблвыканкама дазванілася і старшыня прафкама ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна Віцебска, які рэарганізуецца. Яна даказвала, што трэст не трэба ліквідоўваць (ён увойдзе ў склад адзінай арганізацыі. — Аўт.). Маўляў, мы не «лішняе звяно» ў камунальнай сістэме, а эфектыўна працуем. Мікалай Шарстнёў прапанаваў стварыць камерцыйную структуру па аказанні паслуг насельніцтву па абслугоўванні жылля. Са свайго боку паабяцаў падтрымаць ініцыятыву. Але прадстаўніца прафсаюза засталася пры сваёй думцы.

Усяго з кіраўніком вобласці ўдалося пагутарыць 25 грамадзянам. Падводзячы вынікі, губернатар заклікаў старшынь сельскіх і райвыканкамаў, райсаветаў штодня ўнікаць у праблемы людзей. Каб звароты па дробных пытаннях не адымалі час у кіраўніцтва вобласці і ў рэспубліканскіх органаў.

— Прайсці трэба па вёсцы, сустрэцца з людзьмі, пагаварыць з імі. Неабходна зайсці ў краму, бібліятэку, школу, каб пацікавіцца, якія ёсць пытанні, што трэба вырашаць, — сказаў старшыня аблвыканкама.

Навядзенне парадку на сельскіх могілках — гэта ўзровень сельсавета. Ненармальна, калі без каманды зверху ўлады не могуць усталяваць... поручань уздоўж лесвіцы. Калі ўзнікаюць звароты па навядзенні парадку ў двары.

Губернатар патрабаваў правесці «кадравую чыстку» ў службах, якія працуюць са зваротамі грамадзян. Ён распарадзіўся звальняць тых, хто размаўляе з людзьмі груба, ставіцца да зваротаў фармальна.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Добра, калі цябе чуюць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.