Вы тут

Дызайнерскія лаўкі з'явіліся ў Нацыянальным мастацкім музеі


Дызайнерскія лаўкі з'явіліся на тэрыторыі Нацыянальнага мастацкага музея ў сталіцы.

Гэтыя арт-аб'екты былі ўсталяваныя ў холе новага корпуса падчас маладзёжнай флэш-акцыі «Падарунак у Год культуры», якая дала старт Форуму галіновых камітэтаў і пярвічных арганізацый Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны. Мінчане і госці беларускай сталіцы змогуць цяпер не толькі прысесці і сфатаграфавацца на модных лаўках, але і пазнаёміцца з творчасцю маладых мастакоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія адлюстравалі на сваіх незвычайных карцінах элементы мінулага Года моладзі і сёлетняга Года культуры.

Фота БЕЛТА


Не забываюць вучні настаўнікаў

У Прудкоўскай базавай школе Светлагорскага раёна вось ужо больш за дванаццаць гадоў дзейнічае штаб «Міласэрнасць», удзельнікі якога, апроч іншых карысных спраў, часта наведваюць настаўнікаў-ветэранаў.

— Толькі ў самой вёсцы пражываюць тры такія заслужаныя чалавекі. На ўсе святы Святлана Падліпская, Дар'я Ронжына, Настасся Гапановіч, Юра Гусак рыхтуюць для іх святочныя паштоўкі са словамі віншаванняў, запрашаюць колішніх настаўнікаў да нас у школу, — расказала педагог-арганізатар навучальнай установы, куратар пярвічкі БРСМ Людміла Уладзіміраўна Папонава. — Ды што там у святы, дзеці часта наведваюць ветэранаў і ў будныя дні. Вам не перадаць словамі, як праходзяць такія сустрэчы! З абдымкамі, пацалункамі, з размовамі пра родную школу! Нашы вучні таксама стараюцца дапамагчы заслужаным педагогам па гаспадарцы ва ўсім, у чым тыя маюць патрэбу. Вось хутка збіраемся складваць на іх падворках дровы.


Адзінаццацікласнік шукае гаспадара для сабакі

Адзінаццацікласнік слуцкай гімназіі №1, член пярвічкі БРСМ навучальнай установы Аляксандр Бубыраў вось ужо колькі часу спрабуе адшукаць гаспадара для сучкі, якая больш за месяц таму пасялілася ў двары іх шматкватэрнага дома.

— Яна вельмі добрая, ні на кога не брэша. Усе жыльцы падкормліваюць «знайдыша», асабліва любяць жывёлу дзеці. Тым больш што ў яе неўзабаве павінны з'явіцца шчанюкі, — расказаў нам Саша. — Стала шкада яе, таму размясціў аб'яву аб пошуку гаспадара для сабакі ў групе «Дапамога жывёлам Слуцка» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». На жаль, пакуль намаганні плёну не прынеслі...

Як прызнаецца Аляксандр, ён сам любіць сабак і ўзяў бы беспрытульную жывёліну дадому. Тым больш што і бацькі, напэўна, не моцна пярэчылі б. Але там ужо жыве такса Цім, а для кватэры дзве жывёлы — гэта ўжо мнагавата...


Голас ветэрана запісалі для фанатэкі музея Вялікай Айчыннай вайны 

Яго на дыктафон для фанатэкі музея Вялікай Айчыннай вайны «Не сціхае наша памяць» калінкавіцкай СШ №2 разам з загадчыцай Аленай Уладзіміраўнай Рудзеняй запісалі Марыя Захарчанка і Яна Драздова — валанцёры пярвічкі БРСМ навучальнай установы.

— Тамільяр Гільміяравіч Мендзіяраў выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Башкірыі. Калі пачалася вайна, пайшоў на фронт у няпоўныя 18 гадоў, ваяваў мінамётчыкам, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Заходняй Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхіі, — расказала другі сакратар Калінкавіцкага раённага камітэта БРСМ, куратар пярвічак навучальных устаноў Валянціна Яўгенаўна Дронік. — Ветэран узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне». Валанцёры пачулі пра баявыя подзвігі франтавіка і запісалі гэтыя ўспаміны. Як аднойчы, у выніку раптоўнага нападзення ворага, загінулі ўсе яго баявыя таварышы, сам ён быў паранены, але паспеў развярнуць зброю ў бок праціўніка. Як іншым разам малады баец выратаваў склад боепрыпасаў, які мог загарэцца ад абстрэлу немцамі...

rs@zviazda.by

 

Загаловак у газеце: У музеі на моднай лаўцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.