Сістэма адказных вызначана спецыяльнай пастановай урада.
У арганізацыях, якія эксплуатуюць пажара- і выбухованебяспечныя вытворчасці, за выключэннем арганізацый, што маюць штатныя супрацьпажарныя і (ці) аварыйна-ратавальныя падраздзяленні ці якія абслугоўваюцца падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па дамовах, пры колькасці персаналу да 100 чалавек – абавязкі інжынера па пажарнай бяспецы ўскладаюцца на аднаго з работнікаў, якія маюць адпаведную падрыхтоўку. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2016 №163, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Паводле дакумента, пры колькасці персаналу ад 100 да 250 чалавек – уводзіцца штатная адзінка інжынера па пажарнай бяспецы, звыш 250 чалавек – ствараецца арганізацыйна-штатная структура інжынераў па пажарнай бяспецы.
У арганізацыях, што эксплуатуюць аб'екты з масавым знаходжаннем людзей (аб'екты, што маюць у сваім складзе будынкі і (ці) збудаванні з ізаляваным памяшканнем, у якім у адпаведнасці з яго прызначэннем ці па праекце могуць адначасова знаходзіцца больш 800 чалавек), за выключэннем арганізацый, што маюць штатныя супрацьпажарныя і (ці) аварыйна-ратавальныя падраздзяленні ці якія абслугоўваюцца падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па дамовах, пры колькасці персаналу да 50 чалавек – абавязкі інжынера па пажарнай бяспецы ўскладаюцца на аднаго з работнікаў, якія маюць адпаведную падрыхтоўку; ад 50 да 200 чалавек – уводзіцца штатная адзінка інжынера па пажарнай бяспецы; звыш 200 чалавек – ствараецца арганізацыйна-штатная структура інжынераў па пажарнай бяспецы.
Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.