Вы тут

Міліцыянер выратаваў дзіця ад наезду


Гэты выпадак віцебскі школьнік Мікіта запомніць надоўга. У выніку ўсё абышлося, але хто ведае, чым магло скончыцца…


Набліжаўся вечар. Непадалёк ад вуліцы Будзёнага хлопчык пераходзіў дарогу. Два аўтамабілісты шлях яму саступілі, а трэці рухаўся па трамвайных пуцях і малога не бачыў. Дзякуй Богу, Сяргей Баталка, супрацоўнік Дэпартамента аховы, ішоў якраз за хлопцам і літаральна за долі секунд паспеў схапіць хлопца за ручку заплечніка, прыкрыць таго ад моцнага ўдара.

Як кажа Алена Гоман, старшы інспектар аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартамента аховы МУС РБ, Сяргей Баталка, між іншым, бацька двух братоў-блізнятак, застаўся без значных траўмаў, хоць і атрымаў пашкоджанне галёнкі. Шасцікласнік не пацярпеў, адчувае сябе добра. А вось што да кіроўцы, ён так і не здолеў растлумачыць сваю спешку і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.