Вы тут

Ужо ў нядзелю нас чакае пацяпленне, месцамі — да плюс 11 градусаў


У суботу тэрыторыя нашай краіны трапіць у зону паніжанага атмасфернага ціску, таму чакаецца воблачна з праясненнямі, паведамляюць спецыялісты гідраметцэнтра. Пераважна па паўночна-ўсходняй палове будзе ісці мокры снег і снег. Месцамі галалёд і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, па захадзе пры праясненнях — да 8 марозу. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад нуля да 5 цяпла, а па Брэсцкай вобласці месцамі — да плюс 7 градусаў.


Ужо з 6 сакавіка да нас пачне паступаць вільготнае і мяккае паветра з боку Міжземнага мора. Пацяплее. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах невялікі снег, мокры снег, а ўдзень пераважна па заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы яшчэ будзе трымацца ад 0 да мінус 6 градусаў, але па паўднёвым захадзе — ужо 1-4 цяпла. Вясна прыйдзе да нас менавіта ўдзень, калі будзе ад плюс 2 градусаў па поўначы да 11 цяпла па поўдні краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, надвор'е паднясе жанчынам на 8 Сакавіка свята сапраўднай вясны. Чакаецца, што ўдзень тады будзе плюс 3 — плюс 9 градусаў, а ў паўднёвых рэгіёнах — ажно да 10-14 цяпла. Толькі вось месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Вясна сваё возьме

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?