Вы тут

Найлепшых са шматдзетных мам дзяржава адзначае на высокім узроўні


Старыя людзі кажуць: «Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, тры сыны — сын». А сучасныя мамы падтрымліваюць гэту прымаўку і не баяцца нараджаць. Найлепшых са шматдзетных мам дзяржава адзначае на высокім узроўні. Так, учора старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра ўзнагароджваў цудоўных жанчын, якія выхоўваюць пяцярых і болей дзетак, ордэнам Маці. На Міншчыне сёлета ўжо 38 жанчын атрымалі такую ўзнагароду.


Старшыня аблвыканкама заўважыў, што шматдзетныя мамы — «самыя мудрыя і добрыя людзі, якія цяпло свайго сэрца аддаюць дзеткам» і што надалей дзяржава будзе рабіць усё магчымае, каб дапамагаць ім, аказваць увагу такім сем'ям.

— Не разумею, што такое сям'я, у якой толькі адно ці два дзіцяці. Іх павінна быць многа! Дзеткі — наша шчасце! — заўважае Святлана Бабко з Клецка, у якой чатыры сыночкі і дачка. — Вельмі прыемна, што нас у нашай нялёгкай, адказнай і, можна нават сказаць, «перажывальнай» справе падтрымліваюць і словамі, і фінансава. Разумееш, што гэта гонар — быць шматдзетнай.

Дарэчы, кожная з узнагароджаных жанчын атрымае і грашовую выплату, прычым многія сем'і ўжо распланавалі, як яе выкарыстаць.

— Мы цяпер будуем дом, трэба набываць мэблю і грашовая дапамога аказалася вельмі своечасовай, — прызнаюцца сужэнцы Уладзімір і Настасся Маслоўскія.

Прашу прабачэння ў Настассі, бо не верыцца, што такая маладая жанчына — шматдзетная мама.

— Так, мне 28 гадоў і ў мяне сапраўды пяцёра дзетак. Ёсць планы яшчэ на аднаго сынка, бо зараз у нас чатыры дачкі. Паміж дзеткамі розніца ў 2 гады. Калі малых было трое, нават жартавалі, што 2 гады мінаюць, час падціскае — трэба зноў нараджаць. Калі многа дзетак, і малым цікавей жывецца, і ў мамы іншы рытм жыцця. Хутка час праходзіць, і ў доме весела, і на душы. Безумоўна, бывае цяжка. Мы жывём у дзядулі, у прыватным доме, трымаем кур, свінак, дзеткі дапамагаюць на агародзе. Летам «сядзім» у лесе — грошы зарабляем на зборы ягад, грыбоў. Часу на адпачынак няма. Даводзіцца сутыкацца з такімі меркаваннямі, што шматдзетныя сем'і — горшыя. Мы даказваем, што гэта не так.

Загаловак у газеце: Узнагароды за дабрыню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».