Скарыстайцеся імі, каб захаваць зубы здаровымі.
Без агляду, проста па вашай усмешцы стаматолаг можа дакладна сказаць, ці карыстаецеся вы зубной ніткай. І даведаецца ён гэта не па часцінках ежы ў зубах, а па колеры дзяснаў (паколькі яны запаляюцца, калі не вычышчаць рэшткі ежы). Таму карыстайцеся зубной ніткай хаця б раз на дзень.
Зламаўся зуб і пасля гэтага не баліць? "Пакуль не буду спяшацца да доктара", — вырашаеце вы і не маеце рацыі. Вельмі хутка вы можаце займець пульпіт, які пры неспрыяльным збегу акалічнасцяў прывядзе да распаўсюджвання інфекцыі праз насавыя пазухі па ўсім арганізме. Маленькая трэшчына прывядзе да вялікіх праблем. Такое здараецца рэдка, але дзе гарантыя, што гэта не ваш выпадак?
Прыхільнасць да адбельвання зубоў у хатніх умовах можа прывесці да патанчэння эмалі. Палоскі для адбельвання рэкамендуецца выкарыстоўваць не часцей, чым раз на месяц, а зубную пасту або харчовую соду не часцей, чым раз на тыдзень. На працягу 48 гадзін пасля такога адбельвання не варта піць каву, курыць і ўжываць у ежу прадукты і напоі, якія могуць фарбаваць эмаль. Каб адбяліць зубы натуральным спосабам, ешце садавіну з высокай кіслотнасцю: ананасы, яблыкі, грушы, клубніцы.
Кава з цукрам, якую вы цэдзіце маленькімі глыткамі на працягу доўгага часу, разбурае эмаль яшчэ мацней, чым кавалак торта, які вы ясце пяць хвілін. Выйсце? Кава без цукру або кубак кавы, выпіты ў адзін прысест. І пачысціць зубы.
Мужчыны і жанчыны, якія пакутуюць ад перыядантыту, могуць мець складанасці з зачаццем. Так-так, хранічнае запаленне можа зніжаць рэпрадуктыўную здольнасць. Калі ж зацяжараць удалося, то існуе высокая рызыка нараджэння дзіцяці раней тэрміну або з вагой, ніжэйшай за норму. А перыядантыт у мужчыны таксама небяспечны, спытаеце вы? На жаль, так, бо захворванне ўплывае на якасць спермы.
Гэта аблягчае змену малочных зубоў, калі яны пачынаюць хістацца. Зубы мяняюцца ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў.
Навучыце дзяцей мыць рукі перад тым, як лезці сабе ў рот, каб праверыць, ці на месцы зуб. Раскажыце малому, як правільна дапамагаць сваім зубам: пахістаць зуб з боку ў бок і паспрабаваць пракруціць вакол сваёй восі. Такую працэдуру варта паўтараць кожны раз пры абмацванні зуба, які хістаецца, і аднойчы ён бязбольна выйдзе.
Калі вы штодня чысціце зубы, язык і палошчаце рот, калі вы пры гэтым не курыце і не ясце цыбулю і часнок, калі ў вас няма дзірак, у якіх захрасае ежа, гінгівіту або сухасці ў роце, то неадкладна звярніцеся да стаматолага!
А калі стаматолаг не знайшоў праблем па сваёй частцы, то вам варта пайсці на прыём да тэрапеўта, паколькі непрыемны пах можа быць сімптомам некаторых хранічных хвароб — сінусіту, праблем са страўнікава-кішачным трактам і іншых. Маскіроўка паху спрэямі і жавальнай гумкай толькі схавае сімптом, але не вылечыць прычыну.
Цікава ведаць
Неэстэтычнае жоўтае адценне зубной эмалі — з гэтай праблемай сутыкаўся кожны з нас. І зусім не значыць, што гаспадар пацямнелых зубоў — заўзяты курэц. Да ненатуральнага колеру эмалі часта прыводзіць ужыванне прадуктаў з вялікай колькасцю пігменту.
Спіс прадуктаў-"фарбавальнікаў":
Гэты духмяны напой многім дапамагае прачнуцца, узбадзёрыцца. Некалькі кубкаў на дзень — практычна стандарт офіснага супрацоўніка. Але таніны, якія змяшчаюцца ў каве ў вялікай канцэнтрацыі, негатыўна ўплываюць на зубную эмаль. Зубы цямнеюць, і змагацца з гэтым касметычным дэфектам вельмі складана.
Дзейнічае на беласнежную ўсмешку не лепш, чым кава. Тыя ж таніны пакідаюць карычневы налёт; ён праяўляецца нават ад слабаафарбаванай зялёнай гарбаты.
Штучныя фарбавальнікі пранікаюць у эмаль, "падточаную" цукрам і ортафосфарнай кіслатой з напою. Зубы не толькі горш выглядаюць — яны становяцца лёгкай мішэнню для карыесу.
Таматны соус змяшчае вялікую колькасць кіслаты — яна і аслабляе эмаль, і "запячатвае" ў ёй пігмент. У зоне "каляровай рызыкі" таксама кіслыя і кісла-вострыя цёмныя соусы: у іх саставе прысутнічае воцат і лімонны сок, якія разбураюць, а заадно і афарбоўваюць паверхню зубоў.
Небяспечныя з гэтага пункту гледжання і соусы, у саставе якіх ёсць кары — вядомая кухарам ярка-жоўтая прыправа.
Ажына, буракі, чарніцы, буякі, журавіны, цёмны вінаград, а таксама сокі з іх змяшчаюць вялікую колькасць кіслот і фарбавальных малекул, якія літаральна прыліпаюць да зубоў. У той жа час і белая і бясколерная садавіна з вялікай кіслотнасцю (белы вінаград, лімон) таксама могуць утвараць на эмалі плямы.
Куфель французскага паўсалодкага адбіваецца на ўсмешцы дзякуючы хромагенам і дубільным рэчывам.
Цёмныя плямы на зубах пасля шакаладкі з'яўляюцца з-за вялікай колькасці ў ёй какава-бабоў.
Змагаемся з "плямістасцю"
У першую чаргу афарбоўваюцца зубныя налёт і камень. У такім выпадку наступствы дрэннай чысткі зубоў у нейкай ступені паварочваюцца на вашу карысць. Варта проста больш старанна аднесціся да гігіены поласці рота, а калі сітуацыя запушчаная — звярнуцца да стаматолага для прафесійнай чысткі.
Аліна БЯЛОВА
Друкуецца ў часопісе "Алеся"
Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».
Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.