Вы тут

Вызначаны Нацыянальны форэкс-цэнтр


Ім стала ”Беларуская валютна-фондавая біржа“. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка, паведамілі ў прэс-цэнтры ўрада. 

Паводле дакумента, адкрытае акцыянернае таварыства ”Беларуская валютна-фондавая біржа“ мае права ажыццяўляць дзейнасць па здзяйсненні ініцыяваных форэкс-кампаніямі, банкамі, небанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з  беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі прыладамі (дзейнасць на пазабіржавым рынку Форэкс) пасля прыняцця адпаведнага заканадаўчага акта.

Таксама пастановай зацверджана Палажэнне пра дзейнасць Нацыянальнага форэкс-цэнтра. Ім устанаўліваецца парадак дзейнасці Нацыянальнага форэкс-цэнтра, парадак фарміравання, у тым ліку занясенні юрыдычнымі асобамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь, статутны фонд якіх сфармаваны з улікам патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г.  № 231 ”Пра ажыццяўленне дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс“ у памеры не менш за 2 млрд. беларускіх рублёў, і ўключанымі Нацыянальным банкам у рэестр форэкс-кампаній, банкамі, небанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі ўзносаў у гарантыйны фонд і памераў гэтых узносаў, парадак абароту занесеных сродкаў форэкс-кампаніям, банкам, небанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям, лімітавы памер выплат з гарантыйнага фонду фізічным і (ці) юрыдычным асобам, што склалі пагадненне пра здзяйсненне аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі прыладамі з суб'ектамі пазабіржавога рынку Форэкс, па абавязках суб'ектаў пазабіржавога рынку Форэкс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».