Вы тут

Культурныя падзеі краіны


Вясна без Масленіцы не надыходзіць. Ну, або так: не з'ясі тлусты блінок, не наведаешся ў госці да цешчы, не скоцішся кулём з горкі, не нацешышся на кірмашы са скамарохаў і не прымеш удзел у спальванні чучала Зімы — лічы, што спазніўся на ўсю вясну. Між тым, у Белавежскай пушчы завяршаецца масленічны тыдзень.12 сакавіка там адбудуцца вялікія вясёлыя гулянні пад традыцыйныя пушчанскія напоі і стравы. У той жа дзень Масленіца святкуецца ў шмат якіх іншых месцах — каб кожны паспеў атрымаць свой тлусты блінок і сваю шчаслівую вясну.


Да 13 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна праходзіць першы Мінскі фестываль праваслаўнай культуры. Тут можна набыць вырабы манастырскіх падворкаў — сабе і ў падарунак дарагому чалавеку, паглядзець батлейку, сустрэцца з цікавымі людзьмі і атрымаць адказы на вечныя пытанні, зададзеныя ў добрым месцы ў добры час.

Льву Баксту, мастаку і тэатральнаму дэкаратару (які, між іншым, яшчэ і пісаў — не толькі лібрэта для пастановак славутых «Рускіх сезонаў», але і біяграфічную прозу) у красавіку спаўняецца 150 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гродне, праславіўся ў Парыжы, называецца рускім мастаком, а выстава ў яго гонар праходзіць да 17 красавіка ў Мінску, у Нацыянальным мастацкім музеі. І варта яе наведаць, бо Бакст... гэта Бакст. Зірніце, як ён адлюстраваў купальшчыц Лідо. Натхняюць!

Мірскі замак запрашае ў свае сцены ў любы час, каб прапанаваць незвычайнае — падарожжы ў часы мінулыя. Вось вы трапляеце ў скляпенні замка — і думаеце, што ўбачыце выключна гаспадарчыя прылады і сховішча харчовых запасаў, а на самай справе там вас чакае жонка галоўнага кухара з падрабязным аповедам пра абавязкі тамтэйшай прыслугі. Гэта павучальна. Або ідзяце ў Паўночную вежу — так сабе, прагуляцца, а сустракаеце адну з Радзівілаў, і яна вам пра сваякоў ахвотна ўсё расказвае. Цікава? Не прапусціце і залу партрэтаў: там са сваёй жонкай станцуе перад вамі сам князь Караль Станіслаў — той, што Пане Каханку.

У Нясвіжы — як у Парыжы. Калі марылі трапіць у Луўр, але пакуль не ўдалося, Нясвіж — самае тое. Зазірніце ў касцёл Божага Цела — паглядзець на «Тайную вячэру» 1752 года, мастака Гескага, яна размешчана ў галоўным алтары. Або на фрэскі XVІІІ стагоддзя, зробленыя тым жа майстрам. Ці на надмагільныя бюсты славутых калісьці асоб. Не прапусціце магчымасці спусціцца ў скляпенне касцёла — у фамільную крыпту князёў. Сем дзясяткаў пахаванняў дынастыі Радзівілаў у адным месцы — гэта вельмі ўражвае. Ёсць дзе падумаць пра вечнае. Ды і вечны горад — не толькі Парыж.

Ведаеце, што такое індэкс забароненых кніжак? А ведаўскі працэс? Няведанне азначае толькі тое, што вас ніколі не судзілі за вядзьмарства і вы не чарнакніжнік. Але вы можаце прасякнуцца адпаведным настроем, каб зразумець, ад чаго, магчыма, уратаваліся, нарадзіўшыся ў сваё стагоддзе, а не раней! У музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылася выстава «Таямніцы інквізіцыі». Калі да Гродна вам далекавата, захапіце ў дарогу том Караткевіча з «Хрыстом...», які «...прызямліўся ў Гародні», — вельмі адпавядае.

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.