Zамор'е


Святочны ўздым

У правінцыі Гуандун на поўдні Кітая група мужчын апранулі сукенкі і туфлі на абцасах, каб забрацца на гару ў гонар 8 Сакавіка, паведамляе People's Daіly.


У рамках святкавання мужчыны хацелі памяняцца ролямі са сваімі жонкамі і адчуць складанасці, з якімі сутыкаюцца сучасныя жанчыны. За ўдзельнікамі назіралі прахожыя і турысты, таму мужчынам даводзілася ўсміхацца падчас узыходжання па лесвіцы. Каб вярнуцца назад, некаторым прыйшлося зняць нязвыклы абутак.

У 2016 годзе мерапрыемствы ў гонар свят у Кітаі не ўпершыню прыцягваюць увагу сусветных СМІ. Так, 14 лютага стала вядома, што ў правінцыі Чжэцзян пенсіянер, які вырашыў павіншаваць жонку з Днём святога Валянціна, арандаваў шматпавярховы гатэль, каб з дапамогай уключанага ў нумарах святла адлюстраваць прызнанне ў каханні.

Шкода ад лап

У рамках конкурсу Brіtaіn's Naughtіest Pet («Самы непаслухмяны гадаванец Вялікабрытаніі»), які правёў магазін жалюзі і фіранак Terrys Fabrіcs, высветлілася, што кожны год жывёлы прыносяць сваім уладальнікам урон у памеры чатырох мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (каля 5,6 мільярда долараў), паведамляе Daіly Maіl.


Прадстаўнік кампаніі патлумачыў, што фірма палічыла забаўным узнагародзіць уладальнікаў жывёл, чые дамы «сапраўды пацярпелі». У ходзе апытання стала вядома, што адна з 20 кошак прыносіць свайму ўладальніку штогадовы ўрон як мінімум на тысячу фунтаў стэрлінгаў (каля 1,4 тысячы долараў). Таксама стала вядома, што 69% аматараў катоў і 35% сабакагадоўцаў марнуюць больш за 200 фунтаў (каля 282 долараў) на рамонтныя работы. Пераможцам конкурсу Brіtaіn`s Naughtіest Pet стала кошка па мянушцы Молі з графства Нортумберленд на паўночным усходзе краіны. З-за гульняў звера ў доме яго гаспадыня 47-гадовая Паула Шарп аплаціла рахунак у 2 тысячы фунтаў стэрлінгаў (каля 2,8 тысячы долараў). У якасці прыза жанчына атрымала 500 фунтаў (каля 700 долараў).

А ў Харватыі ў лютым 2015 года суд горада Пула прыгразіў мясцоваму жыхару Антону Сімунавічу штрафам у 2,8 тысячы еўра ў выпадку, калі яго сабака Мяду працягне брахаць па начах. Каб выканаць рашэнне дзяржоргана, мужчыну трэба замыкаць жывёлу на ноч у хляве. Скардзіўся на сабаку сусед мужчыны.

Не на тую напаў!

У амерыканскім штаце Джорджыя прадаўшчыца пабіла мужчыну са зброяй, які спрабаваў абрабаваць краму. Пасля таго, як зламыснік накіраваў на жанчыну пісталет з патрабаваннем аддаць грошы з касы, ён нечакана для сябе атрымаў рашучы адпор.


Здарэнне было зазнята камерай назірання. Ролік з'явіўся ў сеціве і хутка набраў папулярнасць. Супрацоўніца прадуктовага магазіна выбіла з рук маладога чалавека зброю і прынялася наносіць яму ўдары рукамі і рознымі прадметамі. Калі рабаўніку ўдалося вырвацца, жанчына пабегла за ім на вуліцу з малатком у руцэ. Мясцовая паліцыя абвясціла падазраванага ў вышук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».