Вы тут

Перспектыўны партнёр у Азіі


Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка сустрэўся з міністрам будаўніцтва і гарадскога развіцця Манголіі Зангад Баянсэлэнгэ. 


Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Як адзначыў падчас сустрэчы Уладзімір Сямашка, Беларусь разглядае Манголію ў якасці перспектыўнага партнёра ў Азіяцкім рэгіёне. “ Аб'ём узаемнага гандлю паміж нашымі краінамі пакуль невялікі (у 2015 годзе тавараабарот склаў 23,2 млн. долараў ЗША (экспарт – $23,1 млн.  ці 106,9 працэнта да ўзроўня 2014 г., імпарт – $0,1 млн. ці 6,5 працэнта да ўзроўня 2014 г.). Гэта значна ніжэй патэнцыялу нашых краін” – адзначыў віцэ-прэм'ер. 

Па яго словах, актывізацыя кантактаў паміж дзяржавамі на ўсіх роўнях фармуе трывалую базу для ўзаемавыгаднай супрацы. Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што асабліва актыўна супрацоўніцтва стала развівацца ў апошнія гады. “У 2013 годзе створана сумесная Беларуска-Мангольская камісія па гандлёва-эканамічнаму  супрацоўніцтву. Ужо больш за паўтары гады ў Манголіі дзейнічае дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі. Адноўлены кантакты на найвышэйшым, высокім і міжведамасным узроўнях, істотна пашырана двухбаковая дамоўна-прававая база, актывізавалася гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Мы зацікаўлены максімальна задзейнічаць пакуль яшчэ не да канца раскрыты патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва. Прыярытэтам для нас з'яўляецца развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы” – падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Пры гэтым, па словах намесніка прэм'ер-міністра,  Беларусь гатова не проста прадаваць свае тавары ў Манголію, але і выводзіць адносіны на якасна новы ўзровень, праз удзел у праграмах мадэрнізацыі парка тэхнікі, стварэнне  сумесных прадпрыемстваў у аўтамабілебудаванні, у горнаруднай сферы, комплексным забеспячэнні адпаведных галін эканомікі Манголіі ўсім патрэбным спектрам тэхнікі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.