Вы тут

Больш 9 мільёнаў у месяц на гаспадарку


Паводле дадзеных выбарковага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 9,1 млн. рублёў у месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 9,8 млн. рублёў у месяц, у сельскіх населеных пунктах – 7,2 млн. рублёў у месяц. Аб гэтым "Звяздзе" паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Спажывецкія расходы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 6,3 млн. рублёў у месяц, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 7 млн. рублёў у месяц, у сельскіх населеных пунктах – 4,6 млн. рублёў у месяц. 

У структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 41,9%, на набыццё нехарчовых тавараў – 33,9%, на аплату паслуг – 21,9%.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.