Вы тут

Новы будынак дзіцячага хоспіса адкрыецца летам


Ужо на пачатку лета плануецца адкрыць новы будынак Беларускага дзіцячага хоспіса, грашовыя сродкі на які збіралі ўсёй краінай.


Будынак, размешчаны ў пасёлку Вопытны Мінскага раёна, будзе здадзены ў эксплуатацыю літаральна з дня на дзень, аднак наперадзе яшчэ велізарная колькасць работы — неабходна дакупіць абсталяванне, упарадкаваць навакольную тэрыторыю і г.д. Паводле слоў дырэктара грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» Ганны ГАРЧАКОВАЙ, з 2011 года ўдалося сабраць нямала дабрачынных ахвяраванняў — больш за 36 млрд рублёў, у тым ліку 21 млрд — ад юрыдычных асоб, 7 млрд — ад фізічных, паступала і замежная дапамога — з Англіі і Швейцарыі. Пачалося будаўніцтва ў 2014-м, а сёння на ўскрайку пасёлка можна бачыць гатовыя будынкі, дзе фактычна зроблена аддзелка, да якіх падведзены сеткі і камунікацыі. Новы дзіцячы хоспіс — гэта стацыянар на 10 ложкаў, рэабілітацыйны і адукацыйны цэнтры, невялічкая гасцініца для бацькоў, капліца. Праектаваць незвычайны будынак дапамаглі англічане, якія прадугледзелі спецыфіку работы падобнай установы. Кожная палата разлічана на адно дзіця, мае асобны выхад на вуліцу, у пакоях прадугледжана спецыяльная сістэма пад'ёмнікаў для ляжачых хворых.

Частка неабходнага абсталявання закуплена і зманціравана, аднак гэта яшчэ далёка не ўсё, што патрабуецца. Таму зараз стартуюць мерапрыемствы па зборы сродкаў на аснашчэнне новага будынка.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падзея, якую чакалі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.